Старонка 42
◀ / 359 ▶
НАКІД м. Напуск (у адзенні). Калі будзіш кроіць штаны, не забудзь пра накід, а то сапсуеш. Папкі Міёр. НАКІДАШКА, НАКІДВА гл. НАКІДУШКА НАКІДЗЕНЬ м. Пакрывала на пасцель. Лепш, каб накідзень быў цёмнага колеру: ці ўдзень прылегчы, ці прысесці не шкода было. Германавічы Шарк. Параўн. наборка. НАКІДУХА ж., рыб. Рыбалоўная сетка. Накідуха мая ўжо ўся падраная. Дразды Беш. НАКІДУШКА, НАКІДАШКА, НАКІДВА, НАКІНКА ж. Накідка; пакрывала на падушку. Перш было дзеўкі падушак горы наложаць, накідушкамі пазакрываюць – пекна. Гута, Лукашова Паст. Раней мы накідушкі самі вышывалі. Шыці Шарк. Мне тая накідушка яшчэ ад бабкі асталась. Віркі, Смаляны Арш., Заполле Віц. А я накідашкі сама раблю. Ёды Шарк. Як замуж ішла, дык сама накідвы вышыла. Слабада Дубр. Прыгожанькая ў вас накінка на падушку. Бачэйкава Беш. Параўн. насцілка. НАКІНКА гл. НАКІДУШКА НАКЛАДНІ толькі мн. Прыстасаванне ў выглядзе чатырох перакрыжаваных жэрдак, якое кладзецца паверх драбін. Накладні наклалі на калёсы, трэба было везці сена. Пралетарск Гар. НАКЛАДЗІ толькі мн. Палаці. Зімою ўся сям'я спала на накладзях. Дубішча Беш. НАКЛАДЗЬ ж. Працэнты; даход ад укладзеных у банк грошай. У яго грошы ляжаць у банку. Ён ездзіць і толька накладзь бярэць. Язна Міёр. ◊ НАКЛАСЦІ Ў КАРШЭНЬ Пабіць каго-н. Сіллю возьмем мальцаў і накладзём у каршэнь. Ноўка Віц. Параўн. надзюгаць, напухаляваць. НАКЛЕНЧЫК м. Маленькі дыванок, на які становяцца на калені ў час богаслужэння. У касцёле кожны павінен мець свой накленчык. Папшычы Глыб. НАКЛЮКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Стары так наклюкаўся, што ажно дадому чуць поўз. Мікіціха Шум. Наклюкаўся ўчора як мая быць: як да сваёй хаты давалокся, не помню. Якаўлевічы Арш., Макаравічы Беш., Ульянавічы Сен., Новая Зара Чаш. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзюкацца, назюзькацца, наёкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, наюськацца, насёрбацца, нацялёскацца. НАКЛЯПАЦЬ зак., экспр. Зрабіць хутка, абы-як; сапсаваць. Мальцы накляпалі, што нада перарабляць. Прудок Гар. Параўн. накурадыміць, напартачыць, нацёпаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶