НАЗЯВАЦЬ зак., экспр. Накрычаць. Трэба разабрацца, а назяваць паспееш. Вярцінскія Паст. Дзед назяваў на малога. Кураполле Паст. Параўн. награнаць.
НАЙГОРЫ прысл., найвыш. Найгорш. Найгоры галава баліць. Ласіца Паст.
НАЙДА агульн., экспр. 1. Той, хто ўмее хутка знайсці, адшукаць што-н. Гэтая найда ўсё знойдзіць. Чарневічы Глыб. 2. асудж. Надакучлівы чалавек, назола. Ходзіць найда віздзе, лезіць ні ў сваё дзела. Вядзерава Беш. Параўн. надаеднік.
НАЙДЗЁНЫШ м. Падкідыш. Ён найдзёнышам быў у іх сям'і. Завяззе Шум.
НАЙМІТКА, НАЙМІЦА ж. Наймічка. Наймітак сёння не знайсці. Жоўніна В.-Дзв., Коравічы Чаш. Тое лета наша найміца добра працавала. Ветрына Пол.
НАЙМЯ н. Імя. Якое наймя маеш? Язна Міёр. Параўн. назвіска.
НАКАЖУРІЦЦА зак., экспр. Цёпла апрануцца, надзець некалькі відаў вопраткі. Во накажурілася сёння, дык ні павярнуцца! Ноўка Гар. Параўн. надзёўваць, налажыць, напрануць, напратацца, напяндэліць.
НАКАЛТАЦЬ зак. Намяшаць, накалаціць (пра страву). Унучка просіць накалтаць ёй бліноў. Галбея Паст. Параўн. накешкаць у 1 знач.
НАКАЛЬНІЦА ж., экспр. Гарэза, непаседа. Суседская дзяўчынка – накальніца такая. Тумінічы Арш. Параўн. непаслушнік, неслуханец, няўседа, няўструй.
НАКАЛЮЧКА ж. Шыла. Вазьмі накалючку ды не калі так рукі. Клясціцы Рас.
НАКАНДУБАСІЦЦА зак., экспр. Нахмурыцца (пра неба). Неба накандубасілася – хутка будзіць дождж. Старое Сяло Віц. Параўн. набатурыцца, набучыцца, нахмыліцца.
НАКАСТРЫЧЫЦЬ зак., экспр. Правініцца. Ну і накастрычыў ты! Сам цяпер і выпутвайся! Пачаевічы Чаш.
НАКАТКА ж. Выраб ручной работы, упрыгожаны вышыўкай. Мне спадабалася твая накатка. Буеўшчына Шарк.
НАКАШ часц. На. Накаш табе торбачку, аднясі яе дзеду. Завольша Лёзн.
НАКВЕЦЬ ж. Кветкі, якія пачынаюць распускацца; цвіценне раслін. На вярбе касматая наквець. Каралёва Шарк.
НАКВЭНЗАЦЬ зак., экспр. Намазаць, пакрыць слоем што-н. Наквэнзай масла на хлеб болей. Мікіціха Шум. Параўн. намузоліць, намусоліць.
НАКЕШКАЦЬ зак., экспр. 1. Намяшаць (пра корм жывёле). Накешкаеш, накешкаеш усяго ў вядро і занясеш свінням. Слабада Докш. Параўн. накалтаць. 2. Набрудзіць, напэцкаць. Дзеці не паелі, а только накешкалі на стале. Лужасна Віц. Параўн. навэдзгаць.
85 👁