мне падарыла яшчэ баба мая. Навасельцы Шарк. Параўн. нацельнік.
4. Безрукаўка. Нажутку без рукавоў на сцяну вешалі. Жакі Паст.
НАЖЫМАЦЦА незак. Высільвацца. Ты што тут адзін нажымаішся? Так жа і надарвацца можаш. Забор'е Рас.
НАЗАЎТРАГА, НАЗАЎТРАЕ, НАЗАЎТРАКА, НАЗАЎТРАЯ, НАЗАЎТРЕГА, НАЗАЎТРЭЙ прысл. Заўтра, назаўтра. Божа мой, божа, назаўтрага, як устала, усюдых гэтыя немцы. Еўлахі Тал., Грынеўшчына Докш., Сокарава Беш. Назаўтрега паедуць, ехаць далёка нада – у Якуцію. Лялеўшчына Гар. Сустрэцца мы з табой зможам назаўтрака. Велеўшчына Леп. Назаўтрая ты пойдзеш пасціць кароў. Рубеж Брасл. Назаўтрэй мо бліны спэкце? Равяцічы Тал.
НАЗАЎШЭ прысл. Назаўсёды. Назаўшэ яна табе талеркі гэтыя аддала? Папкі Міёр. Параўн. наўсягды.
НАЗВІСКА н. Імя. Эдзіта – ну і моднае назвіска. Галбея Паст. Параўн. наймя.
НАЗДРАЧКА ж. Тарка. Буракі нада на наздрачку пацерці. Забор'е Рас.
НАЗЕМКІ толькі мн. Суніцы. Наземак сабрала літраў пяць. Чарневічы Глыб.
НАЗМЫСНЕ прысл. Наўмысна, знарок. Ён заўсёды ўсё рабіў назмысне. Стаі Леп. Параўн. нарачы, нарошне, нарошні.
НАЗНАЙНІЦУ, НАЗНАЛІЦУ, НАНАЙНІЦУ, НАІЗНАНЕЦ прысл. Навыварат. Надзела сарочку назнайніцу. Пугачова Докш., Алексінічы Сен. Ты ж спадніцу назналіцу надзела. Рускі Шум. Ты ж глядзі, як адзяеш: сукенку нанайніцу адзела. Прамышляды Паст. Уцюж штаны нанайніцу. Зарачыцак Докш., Слабада Глыб., Казлоўшчына Паст., Мельніца Шарк. Во надзела кохту наізнанец. Прудок Гар. Параўн. наніц, наніц, нанітча.
НАЗОЛІСТЫ прым. Надакучлівы. Надаеў мне гэты назолісты маліц. Мікіціха Шум. Параўн. надаедны, надаядлівы.
НАЗОЎ м. Назва. Суседняя вёска маець назоў Забеліна. Свярдлова Віц.
НАЗЫСКІ мн. Мокрыя дровы. Адны назыскі ляжаць. Звязда Леп.
НАЗЮЗЬКАЦЦА, НАЗЮЗЮКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Назюзькаўся мой стары ў гасцях. Краснаполле Рас. Аж страшна, як мужык мой назюзюкаўся. Бабічы Глыб. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, нажлактацца ў 2 знач., наёкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца.
87 👁