Старонка 39
◀ / 359 ▶
НАДХАТАК м. Гара, гарышча. Хаваліся мы на надхатку. Плісы Беш. НАДЫ гл. НАДАБЕ НАДЫБАЦЬ зак., экспр. 1. Знайсці, натрапіць. Надыбала бабі малако. Сокарава Беш. Дзе ты гэта грыбоў надыбаў? Задзетуні Віц. Тутака я такі грыб надыбала вялікі. Слабодка Брасл., Нурава В.-Дзв., Станіславова, Баева Дубр., Ропна Пол., Глава Шум. 2. Набыць, прыдбаць. І дзе ўжо ты надыбала такія модныя штаны? Глазамічы Віц., Воўкаўшчына Міёр., Таўкіні Шарк. НАДЫСЬ прысл. Учора. Надысь быў моцны вецер. Верацея Арш. Надысь мы хадзілі ў госці да кума. Стаўбцы Чаш. Параўн. надоне. НАДЭЧЫЦЬ зак., экспр. Угаварыць, пераканаць. Усё ж надэчыў ён сына пераехаць адгэтуль. Пашкі Шарк. НАЕТЫ дзеепрым. Сыты. Цяперака лягчэй, чым у вайну: усе наетыя. Ясевічы Глыб. Мне больш не трэба, я і так наетая. Баршчоўка Віц. Параўн. напундыраны, насты. НАЁДЫВАЦЬ незак. Есці. Давай ужо наёдываць макароны. Гараўцы Міёр. Ну, давай наёдывай хутчэй, шчас пайдзём сена варочыць. Воўкаўшчына Міёр. Параўн. набухацца, набэмбніцца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, накріпацца напароцца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца. НАЁКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. А ты ўжо дзе так наёкаўся? Лонскія Шарк. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца. НАЖЛАКТАЦЦА гл. НАЛАКТАЦЦА НАЖНІЦА ж. Кароткая спадніца. Сёння купіла сабе нажніцу. Шарагі Міёр. НАЖОНКІ, НАЖЭНЬКІ, НАЖЭНЦЫ толькі мн. Нажніцы. Падай мне нажонкі. Гілі Чаш. Ніяк не магу знайсці нажэнькі. Балбасава, Пагост Арш. Ні знаю, куды засунула нажэнцы. Карабанавічы Дубр. НАЖУТКА ж. 1. Кароткае верхняе жаночае адзенне, жакет. Вазьмі з сабою нажутку, бо халодна. Пашкі Шарк. Якая ў цібе нажутка інцірэсная. Сама пашыла? Папкі Міёр. Параўн. напоціна, насоў. 2. Кофта, блузка. Нажутка ў бабулі ўжо зусім знасілася. Тумілавічы Докш. Па святах бабуля апранаець прыгожую нажутку. Дворнава, Запруддзе, Лучайка Шарк. Якую ты пекную нажутку прыдбала! Ігнацішкі Паст. Нажутку новую пашыла з штапеля. Укля Брасл., Ветахмо Докш. 3. Сарочка, кашуля. Нажутку сінюю на ноч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶