Старонка 38
◀ / 359 ▶
Міёр., Казлоўшчына Паст. Надовень у лес хадзілі, ягад ужо многа-многа. Каханавічы В.-Дзв. Надовень скончыла бульбу капаць. Лучайка, Сарокі Глыб. Надоінь ліў такі ўжо дождж. Папшулі Міёр. Надонь хацела зайсціся да вас, ды з буракамі занялася. Новы Двор В.-Дзв. Надонь учыцельніца прыхадзіла, пыталася, чаму сын не ходзіць у школу. Пліса, Латышы, Лужкі Глыб. НАДОЗАРКУ, НАДОЗІРКАМ прысл. Назіркам. А міне надозарку за ім паставіў. Ноўка Гар. Ішоў услед за ім надозарку і згубіў. Даўгабор'е Рас. Ішоў за ім надозіркам і папаў у грыбное места. Пусташы Пол. НАДОІНЬ, НАДОІЧ гл. НАДОВІЧЫ НАДОЙДЗІЦЬ незак., безас. Хапаць; быць дастатковым. Можа, надойдзіць нам сена да вясны. Старое Сяло Уш. НАДОЙЧЫ гл. НАДОВІЧЫ НАДОМНІК м. Прымак. І што гэта за мужык? Надомнік! Казловічы Арш. НАДОНЕ прысл. Учора. Надоне ў лесе я грыбоў набрала. Опліса Брасл. Параўн. надысь. НАДОНЬ гл. НАДОВІЧЫ НАДРАЖАЦЦА гл. НАДАРАЖЫВАЦЦА НАДРАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Дзе ж ты сёння так надраўся? Дольдзева Сен. Параўн. наглытацца, наглюкацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца. НАДТАЧЫЦЬ зак. Прыбавіць; павялічыць. Ганны падскочылі, дня надтачылі. Гаўрылавічы Паст. НАДУБЕЦЦА зак., экспр. Намерзнуцца. Так надубеліся, едучы на голых санях! Пугачова Докш. На вуліцы холадна – паспелі надубецца. Несцераўшчына Докш. НАДУДОЛІЦЦА зак., экспр. Насмактацца, нассацца. А еты дзіцёнак нейкі спакойны – надудоліцца і спіць. Карабанавічы Дубр. НАДУМ м. Задума, намер. Нядобрыя ў цябе надумы. Гарадок. У яго быў свой надум. Цяпіна Чаш. НАДУМАННІК м. Падманшчык. Якей з яго надуманнік: так ізыком, ні падумаўшы, тріпануць можыць. Баева Дубр. НАДУЦЬКА аг., асудж. Надзьмуты, злы чалавек. Такі ўжо надуцька гэты дзед! Новае Жыццё Уш. Гэты надуцька не размаўляець. Мілашова Міёр. НАДУШЫЦЦА зак., экспр. Моцна замарыцца, стаміцца. Як жа я надушыўся з гэтым сенам! Казлоўшчына Паст. Параўн. навадзіцца, намогціся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶