НАДАЁДНІК м., экспр. Надакучлівы чалавек, назола. Ты надаёднік, як маленькае дзіця. Смаляны Арш., Ноўка Гар. Параўн. найда ў 2 знач.
НАДАЁДНЫ, НАДАЯДЛІВЫ прым. Надакучлівы, назойлівы. Такі ўжо надаёдны чалавек! Мікіціха Шум. Надаядлівая ў вас работа і цяжкая. Грышаны Віц. Параўн. назолісты.
НАДАЛБЕНЬ м., абразл. Дурань. Вунь гэты надалбень пайшоў. Белабокі Брасл. Параўн. недабіцька.
НАДАРАЖЫВАЦЦА, НАДРАЖАЦЦА незак. Здзекавацца, зневажаць, насміхацца з каго-н. Прасіла мужыка, каб ні надаражываўся з міне. Мішуткі Віц. Ідзі, ні надаражывайся з міне. Канашы Гар. Дык яны нада мной надражаліся, гэтыя паны. Слабодка Брасл. Параўн. наругацца.
НАДАЯДЛА прысл. Надакучліва. Яна мне так надаядла расказвала пра сватоў. Звязда Леп.
НАДАЯДЛІВЫ гл. НАДАЁДНЫ
НАДВОР'Е н. Надворак. Па надвор'ю гуляюць мае цыпляняткі. Лялеўшчына Гар.
НАДЖГАЦЦА зак., экспр. Напарыцца, уволю папарыцца. Ну і наджгаліся ў суботу ў бані! Крыпулі Докш.
НАДЗЁЖНІК м. Апошні вытканы кавалак тканіны. Раньшэ паследні кусок тканіны звалі надзёжнік. Велеўшчына Леп.
НАДЗЕІ мн. Дажджавыя чэрві. Ужо надзей у банку накапаў, на рыбу пойдзеш? Папкі Міёр.
НАДЗЕТКА ж. Адзенне. Дай чыстую надзетку мальцу. Маргойцы Сен., Селішча Уш. Параўн. нажутка, налепка, насоў, напоціна, напратка, наўечка.
НАДЗЁЎВАЦЬ незак. Надзяваць, апранаць. Надзёўвай куртку – пахаладала! Слабада Шум. Параўн. накажуріцца, налажыць, напрануць, напратацца, напяндэліць.
НАДЗІВАНЫ дзеепрым. Начынены; нафаршыраваны. Я вельмі люблю надзіваных курэй. Белаазёрны Леп.
НАДЗЮГАЦЬ зак., экспр. Набіць, пабіць каго-н.; нанесці пабоі. Надзюгаю табе! Нашто мітрэнгу чыніш? Бялькоўшчына В.-Дзв. Параўн. накласці, напухаляваць.
НАДЗЯЖНЕЙ прысл., выш. Больш надзейна. Тут за ўсё надзяжней. Ганкавічы Беш.
НАДОБІЦЦА зак. Спатрэбіцца. Узяла два боханы чэрствага хлеба – надобяцца ў гаспадарцы. Латышы Глыб.
НАДОВІЧЫ, НАДОЙЧЫ, НАДОІЧ, НАДОВЕНЬ, НАДОІНЬ, НАДОНЬ прысл. Надоечы, напярэдадні. Надовічы мы былі з ім у Глыбокім. Касцяні Паст. А я надойчы пашла, а ён ужо ўсё сена згроб без мяне. Зарачыцак Докш. Надоіч нічога такога і не робіла. Папкі
79 👁