НАГЛІНЕЦ м., абразл. Нахабнік. Наглінец ён бессаромны, не чакай ад яго спагады. Чарневічы Глыб. Параўн. набрадзь, набрыдзь, нелюбяціна, несувірутнік, нягоддзе.
НАГЛЫ прым. Раптоўны. Не стала яе ад наглай смерці. Баравуха Пол.
НАГЛЫ прым. Вельмі высокі. Мой малец ростам наглы. Несцераўшчына Докш.
НАГЛЫКАЦЦА зак. Наглытацца. Не наеўся, а наглыкаўся. Ляхаўшчына Паст.
НАГЛЫТАЦЦА зак., перан., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. А мой дык ужо наглытаўся, дык дамой ні ідзець. Гілі Чаш. Параўн. наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца,назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца.
НАГЛЮКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Мой наглюкаўся ўчора як свіння. Свіла Глыб., Замачак Чаш. Параўн. наглытацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца.
◊ НАГНАЦЬ ПЕНЫ Пра загнанага, замучанага хуткай яздой каня. Твой конь ужо нагнаў пены. Вялікае Сяло Сен.
НАГОДКА ж., бат. Незабудка. Прыгожа, як распускаюцца блакітныі нагодкі. Калышкі Лёзн.
НАГРАНАЦЬ незак., экспр. Накідвацца на каго-н. з лаянкай, патрабаваннямі; крычаць. Не люблю, як нявестка на сына награнаець. Пліса Глыб. Параўн. назяваць.
НАГРЭМЗАЦЬ зак., экспр. Пісаць неахайна, крэсліць. Нагрэмзаў нешта там сабе і сядзіць рады. Урбаны Брасл.
НАГУЛА аг., асудж. Упарты чалавек. Нагула! Яму кажы адно, а ён – другоя! Шклянцы Докш.
НАДАБЕ, НАДАБІ, НАДЫ безас.-прэдык. Трэба. Надабе за сахарам схадзіць у магазін. Глазамічы Віц. Надабе прынесці зерне. Мікалаёва Міёр., Германавічы Шарк. А мне не надабі такая работа. Ноўка Віц. Надабі дроў у печку прынесь. Бокішава Шум. Мне надабі ісці ў хлеў. Езярышча Гар. А мне надабі схадзіць да цёткі. Барздоўка Арш., Крывасельцы, Стралкі В.-Дзв., Грынеўшчына Докш., Ляды Дубр., Пераходцы Леп., Вялікае Балота Рас. Пшаніца ўжо саспела, надабі малаціць. Пашкі Шарк. Ці нады табе атава? Забор'е Рас. Параўн. наўда, наць.
НАДАВАЦЬ незак. Прагназаваць, прадказваць. Надавалі, што сёння дажджу не будзіць. Папшычы Глыб. Параўн. нагадзіць.
78 👁