чысцяць. Я ўжо ні магу прыбірацца. Янкі Докш. Параўн. накешкаць у 2 знач.
НАВЭЛКА гл. НАВАЛКА
НАВЭСТКА, НЯВЕСТУХНА, НЯВЕХНА ж. Нявестка. У мяне вельмі добрая навэстка. Лужкі Шарк. Нявестухна ў мяне, што дайжа і гаварыць ні хачу. Карабанавічы Дубр. Гэта нявехна лепшая са ўсіх маіх. Іванск Чаш. Мая нявехна добрая, нічога ні скажу. Малая Вядрэнь Чаш.
НАВЯРНУЦЬ зак., перан., экспр. Наесціся, з'есці што-н. з ахвотай. Наварыла бульбы цугунок – і ў абед навярнулі. Выхадцы Лёзн. Параўн. набухацца, набэмбіцца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца.
НАВЯСЦЕЦЬ зак. Наведаць. Дзеці ўчора прыехалі навясцець. Машчоны Сен.
НАГАДЗІЦЬ зак. Наклікаць, напрарочыць. Каб твой сябра бяды не нагадзіў. Мікалаёва Міёр. Параўн. надаваць.
НАГАЛДЗІЦЬ зак., экспр. Нагаварыць многа чаго-н. і без разбору. Ну і нагалдзіў жа ён, ажно галава баліць. Грышаны Віц. Параўн. набавіць, набаіць, набалакаць, набалматаць, набялендзіць, накріндзядзюліць, накулдуячыць, накулдычыць, наталдоніць.
НАГАЛЬНЫ прым. Нахабны. Во нагальны, ніяк ні атагнаць. Сушчова Віц.
НАГАНЯЦЬ зак. Разараць. Мужык столькі наганяў барознаў, што ўсё і не выкапаем. Пальмінка Гар.
НАГАРАВАЦЬ зак. Вырасціць у складаных умовах, з вялікай затратай сіл (пра ўраджай). За лета нагаравалі хлеба. Халамер'е Гар.
НАГАРЖАМЫЗДЗІЦЬ зак., экспр. Навучыць; падгаварыць зрабіць што-н.; настроіць супраць каго-н. Етыя бабы ўзяліся, січас нагаржамыздзюць унука. Дварэц Чаш. Параўн. навухрыць, настрапаліць.
НАГАРЦАВАЦЦА зак., экспр. Нагуляцца, набегацца. За дзень дзеці так нагарцуюцца, што к вечару сон зморыць. Карабанавічы Дубр.
НАГАЎКАЦЬ зак., перан., экспр. Налгаць, напляткарыць. Нагаўкала на яе суседка дужа. Буеўшчына Шарк. Параўн. налейбіць.
НАГВАЛТ прысл., экспр. Вельмі гучна, моцна, з крыкамі і лямантам (крычаць). Дзеці нагвалт крічаць. Ляды Дубр. Параўн. ◊ немачкі крычаць.
НАГІНКАМ прысл. Сагнуўшыся. Я нагінкам палю агарод. Загацце Чаш. Дзед наш нагінкам ходзіць. Фарынава Пол.
НАГЛАДКА прысл. Зусім. Рабіць яна нагладка нічога не хочыць. Пашкі Шарк.
80 👁