Старонка 34
◀ / 359 ▶
НАВЁРСТКА ж. Вярста. Да суседняй вёскі навёрсткі дзве будзе. Чарневічы Глыб. НАВІДАКУ, НАВІДОКУ, НАНОВІДКУ прысл. Навідавоку. Яны жывуць навідаку. Ласкаўшчына Глыб. Я бачыла мех раней, ён ляжаў навідоку. Косарава Глыб. Увесь панадворак быў нановідку. Грыцы Глыб. НАВІЛЬНІК м. Пук сена (саломы, травы), падчэплены віламі. А вечарам кінеш пару навільнікаў сена кароўке і ўсё, хваціць. Стасева Лёзн. НАВІНА ж. Новы ўраджай (пра бульбу, збожжа). Старую бульбу нада ўжэ даідаць: навіна скора. Лужасна Віц. Добрая навіна бульбы ў нас. Марачкова Рас. НАВІНА ж. Папар. Налета бульбу па навіне пасадзім. Лужасна Віц. На навіне бульба добрая сёліта. Канашы Гар. НАВІСЬ ж. Туман. Раніцай была такая навісь, што нічога не відна. Юрава Шум. Заўчора навісь страшэнная была. Дыбалі Беш. НАВОДЗІЦЦА незак. Прыбірацца, убірацца. Ты ўжо навялася як я віжу. Дворышча Рас. НАВУЗА ж. Вашчына, неачышчаны воск. Навузу ператаплялі і рабілі свечкі. Кушняроўка Чаш. З навузы свечкі рабілі. Ласіца Паст. НАВУРЗАЦЦА, НАВУРЗГАЦЦА, НАВУРЫЦЦА зак., экспр. Наесціся, нахлябтацца. Абедам быстранька навурзаўся супу і пашоў гуляць. Пліса, Лужкі Глыб. Крупніку навурзаўся і бягом на працу. Астроўшчына Пол. Дзеці навурзгаліся і пабеглі на вуліцу. Гаршчэўшчына Тал. Дужа я сёння навурылася. Ланенка Дубр. Параўн. набухацца, набэмбіцца, навухацца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца. НАВУХАЦЦА гл. НАБУХАЦЦА НАВУХРІЦЬ зак., экспр. Навучыць; падгаварыць зрабіць што-н.; настроіць супраць каго-н. Іна навухріла сваю дачку, каб тая са мной ні здаровалася. Зубава Арш. Параўн. нагаржамыздзіць, настрапаліць. НАВУЧЫЦЕЛЬ м. Настаўнік. Да нас у школу новы навучыцель прышоў, мову выкладаць будзіць. Дрыгучы, Воўкаўшчына Міёр. НАВУЧЫЦЕЛЬКА, НАЎЧЫЦЕЛЬКА ж. Настаўніца. Навучыцелька прыехала ў школу, калі ў нас адкрылі калгас. Савуткі Шарк. Яна станець навучыцелькай. Гіруці Паст. Да нас у школу прыехала маладая наўчыцелька. Мар'янполле Брасл. ◊ НАВЫРАСТКІ ЎПАСЦЬ Распластацца пры падзенні. Так бег, так бег, ажно ўпаў навырасткі. Пушкі Лёзн. НАВЭДЗГАЦЬ зак., экспр. Размазаць; расцерці па паверхні, мажучы, пэцкаючы яе. Калі дзеці навэдзгаюць на стале, хай самі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶