Старонка 33
◀ / 359 ▶
бабы нашы коней, а потым кароў даіць ідуць. Савуткі Шарк. Я коз наважала. Зарачыцак Докш. Параўн. наважваць, наважываць. НАВАЖВАЦЬ, НАВАЖЫВАЦЬ незак. Прывязваць. Я наважвала карову каля дома заўсёды ў раніцы. Замхава, Чарневічы Глыб. Пайду кароўку наважываць. Ясевічы Глыб. Параўн. наважаць. НАВАЛКА, НАВАЛУШКА, НАВЭЛКА ж. Навалачка. Трэба пасля бані пададзіяльнік і навалку чыстыя надзець, каб у гразным ні спаць. Іванск Чаш. Чыстыя навалкі адзіваюць пасля бані. Ветрына Пол. Замяні навалушку. Звязда Леп. Зараз навэлкі ўбяру, чыстыя дам. Чарневічы Глыб. Параўн. нападушнік, наўлечка, наулечка, наўлічка. НАВАЛОМ прысл. Многа, навалам. У прошлым годзе груш у нашым садзе было навалом. Дрыгучы Міёр. Параўн. настаяшча, непаказана. НАВАЛОХАЦЬ зак., экспр. Набраць, сабраць шмат чаго-н. І старых, і чарвівых, і добрых грыбоў навалохаў кош. Пліса Глыб. Навалохаў цэлае вядро яблыкаў. Празарокі, Лужкі, Латышы Глыб. Параўн. нацудзіць. НАВАЛУШКА гл. НАВАЛКА НАВАЛЬНЫ прым. Праліўны (пра дождж). Аднаго дня ішоў навальны дождж. Мілашы Брасл. НАВАРНІЦА ж. Кубел для захоўвання сала. З голаду не памром: у мяне яшчэ цэлая наварніца сала. Казловічы Арш. Наварніцу бацька рабіў з дубу, каб больш праслужыла. Дуброўна. НАВЕДНІК м. Наведвальнік. Да бабулі прыехаў наведнік – хлопец такі прыгожы. Бельнякі Чаш. НАВЕДНІЦА ж. Наведвальніца. Будзеце, даражэнькая, нашай наведніцай. Бельнякі Чаш. НАВЕДЫ толькі мн. Адведкі. Пойдзем заўтра ў наведы, пагуляем разам. Радчонкі Гар. НАВЕСНУ прысл. Вясною будучага года. Навесну мы больш пасеем бульбы. Антаполле Чаш. НАВЕСЦІ зак. Прасачыць. Трэба навесці, дзе курыца нясецца. Баруны Брасл. НАВЕСЦІ зак. Прычасаць валасы. Бывала, валасы навяду, а яны ў мяне доўгія былі, па пояс. Машканы Сен. НАВЕСЦІ зак. Навастрыць. Давай навяду вам нажы. Каты Шарк. Параўн. набіць. НАВЕСЦІ зак. Прыгатаваць ежу. Трэба навесці чаго-небудзь – госці прыйшлі. Арэхаўна Уш. Параўн. накрапаць у 1 знач., настроіць. НАВЕТ м. Павець, навес. Пад наветам ураджай сохнець. Промыслы Беш. НАВЕШКІ толькі мн. Веснічкі, варотцы. Адламаліся навешкі, так і будуць ляжаць. Мілейкі Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 359 ▶