НАБУДЗЬ мад. сл. Мабыць, відаць. У адным хляве конь, у другім карова, у трэцім, набудзь, свінчо будзець, як купім. Янава Тал. Параўн. наўродзі ў 1 знач.
НАБУЗАЦЁРЫЦЬ зак., экспр. Натварыць, учыніць што-н. Нашы хлопцы пашлі ў клуб і нешта набузацёрылі там. Баева Дубр.
НАБУХАЦЦА, НАВУХАЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Набухаўся ўсяго, што жывот забалеў. Мядзведзева В.-Дзв. Я так навухалася ўтрам, што на цэлы дзень хваціць. Туркова Міёр. Цяжка хадзіць – навухаліся бліноў са шкваркамі. Воўкаўшчына Міёр. Параўн. набэмбніцца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца1, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца.
НАБУХТОРЫЦЬ зак., экспр. Наліць звыш меры. Зноў ты набухторыла мне супу. Смаляны Арш. Параўн. набабахаць, набахаць, нацурбэніць, нацубэсіць, нашабулдэхыць.
НАБУЧЫЦЦА зак., экспр. Нахмурыцца, надзьмуцца. Чаму ты так набучыўся? Селішча Уш. Параўн. набатурыцца, нахмыліцца, накандубасіцца.
НАБЭМБНІЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Я сёння набэмбніўся, аж дыхаць цяжка. Папшычы Глыб. Параўн. набухацца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца1, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца.
НАБЯЛЕНДЗІЦЬ зак., экспр. Нагаварыць многа лішняга, набалбатаць. Ён чаго хочаш набялендзіць, ты больш слухай рот разінуўшы. Латышы Глыб. Параўн. набавіць, набаіць, набалакаць, набалматаць, накріндзядзюліць, наталдоніць, нагалдзіць, накулдуячыць, накулдычыць.
НАБЯРЭДЗІЦЬ зак. Надакучыць. Бываець, так набярэдзіць усё, што толькі і думаеш, каб ужо на той свет. Гацькаўшчына Арш. Параўн. налязаць, настыбеніць.
НАВАДЗІЦЦА зак. Напрацавацца, стаміцца. Навадзілася за дзень – рукі і ногі баляць. Забелле Беш. Параўн. намогціся, надушыцца.
НАВАДЗІЦЬ незак. Рамантаваць. Сусед учора навадзіў лісапету, дык сёння ўжо паехаў на базар у горад. Сваташыцы Дубр.
НАВАДЗЬ ж. Паводка. Сёліта была вялікая навадзь. Заронава Віц.
НАВАДОЙКА ж. Маладая карова пасля першага ацёлу. Купіла навадойку, дык у яе столька многа малака. Замошша Брасл.
НАВАЖАЦЬ зак. Прывязаць, узяць на прывязь. Наважаў авечак – і кладзіся спаць. Кавалі, Ласкаўшчына, Філіпава Глыб. Наважуць
81 👁