Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
НЕ ДА ЛОМАК м. Частка зламанага прадмета, рэчы. 3 падворка трэда ўораць той недалдмак. Мількі Брасл. НЕДАЛУГІ, НІДАЛУГІЙ прым. 1. Недалужны; недалёкі, разумова абмежаваны. Такі ўжо недалугі гэты малец. Пераброддзе Міёр. Гэты троху недалугі, лети яго не чапацъ. Сваташыцы Дубр. Параўн. недапахдлы. 2. Марудлівы, непаваротлівы. Нейкій ты нідалугій - паўгадзіны апранаешся! Мурагі Рас. Параўн. нейкавёрны, непавардтны, непавардткі, нясклёпісты. НЕДАЛЭНГА, НЕДАЛЭГА, ШДАЛЭНГА аг., абразл. 1. Слабы, хваравіты чалавек; недалуга. Недалэнга гэты хварэе часта, на вуліцы яго крыўдзяць yce. Лужкі Глыб. Ай, бедны хлопец - зусім недалэнга нейкі. Гарадзец Шарк. Ніхай гэты недалэга дома сядзіць. Чарнаручча Леи. Параўн. нездаляка. 2. Няспрытны, няўмелы чалавек; няўмека, недалуга. Трэба ж быць такім недалэнгам! Пашкі Шарк. Во, якім я ўжо стаў недалэнгай, ай-яй-яй! Верхняе, Папшычы, Празарокі Глыб. Такі нідалэнга зяць: ні за плугам хадзіць, ні касіць. Ігнацішкі Паст. Параўн. нёгалда, нягёглік, нягёгліца, нязграбнік, нязграба, незграбэйла, няўдобіца ў 2 знач., няўдуда, нявывалака ў 2 i 3 знач., няздэба. НЕДАЛЮДАК гл. НЕПРЫЛЮДАК НЕДАЛЯГАЦЬ незак. Недамагаць, хварэць. Нешта мне сёння недалягаець. Чарнаручча Леп. НЕДАМОГА ж. Хвароба, недамаганне. На Купалаўку ў ноч купацца нада, бо вадзіца лячэбная - ад усіх недамдг лечыць. Мікіціха Шум. Параўн. нясндцце. НЕДАПАХОЛЫ прым. Той, які мае фізічны або разумовы недахоп. Той малец пасля арміі нейкі недапахдлы стаў. Апанаскавічы Уш. I гэтыт недапахдлы прышоў сюды! Кублічы Уш. Параўн. недалугі, нідалугій у 1 знач. НЕДАПОШЛІВЫ, НЕДАПОШНЫ, ШДАПОШЛЫЙ прым. Недалужны; слабы, хваравіты. Ён хоць недапдгшівы, a ўсё ідзець на працу. Ахрэмаўцы Брасл. Адразу бачна, што ён нейкі недапдшны. Пашкі Шарк. Нейчы пятух нідапдгтый ходзіць. Слабодка Леп. Параўн. нездаляшчы, нездаравячы, нездараўчаны, немагушчы, ніякій у 3 знач., нэнзны. НЕДАСАЛЪ ж. Недасол. Нёдасаль на emane можна пасаліць. Раманава Гар. НЕДАЎЗДАК м. Аброць. Недаўздак забьіўся, а як каня весці? Юркава Глыб. НЕДЗЕЙКА, НЕДЗЕКА, НЕДЗІКА прысл. Недзе; дзесьці. Нёдзейка там у лесе ёсць ягады. Узмёны Міёр. Там нёдзека за лесам возера. Кублічы Уш. Нёдзека ўжо дождж ідзеі\ь. Новы Пагост Міёр. Нёдзіка пад Полацкам жывець ягонава дачка. Дрыгучы Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

недалўгі, немагўшчы, няўдўда, нідалўгій, ўбраць
22 👁
 ◀  / 359  ▶