НЕЗАБОТНЫ прым. Бесклапотны. Незабдтны жывець, нічога яму не нада. Мазурына Шум.
НЕЗАХОДЛЫ дзеепрым. Незарослы (пра ўчастак зямлі, на якім нічога не ўзышло). Незахддлае месца на агародзе - не ўзышлі буракі. Янкішкі Паст.
НЕЗВАРУШНА прысл. Нерухома. Як стаў, так i стаіць незварушна. Бяседы Леп.
НЕЗГРАБЭЙЛА гл.
НЯЗГРАБНІКНЕЗДАЛЯКА аг., экспр. Хворы чалавек, недалуга. Вунь нездаляка пайшоў - стары ўжо. Раманава Гар. Параўн. недалэнга, недалэга.
НЕЗДАЛЯШЧЫ прым. Слабы, худы, нядошлы. Вельмі нездаляшчы скот у калгасе. Загацце Чаш. Ён у нас такі нездаляшчы. Закур'е Чаш. Параўн. недапдшлівы, недапдшны, нідапдшлый, нездаравячы, нездараўчаны, немагушчы, ніякій у 3 знач., нэнзны.
НЕЗДАРАВЯЧЫ, НЕЗДАРАЎЧАНЫ прым. Нездаровы, хворы. Мой мужик ужо зусім нездаравячы, Мікіціха Шум. Вось ужо з тыдзенъ я нездараўчаны. Нурава В.-Дзв. Параўн. нездаляшчы, недапдшлівы, нідапошлый, недапошны, немагушчы, ніякій у 3 знач., нэнзны.
НЕЙКАВЁРНЫ прым. Непаваротлівы. Во ўжо нейкавёрны які! Каўровая Дубр. Параўн. непавароткі, непавардтны, нідалугій у 2 знач., ніпавардтны, нясклёпісты.
НЕИКАМ займ. Нёйкі. Кмаці прыходзіў сёння нёйкам дзядзъка. Барздоўка Арш. Гэты дзядок нёйкам дуранъ. Грынеўшчына Докш. Параўн. ніякёй у 1 знач.
НЕКАРЫСНЫ прым. Непрыгожы. Некарысны гэты хлопец. Клясціцы Рас. Параўн. ніладны, нялюбы, няпёкны, НЁКАСЬ м. Леташняя няскошаная трава. У бапоце нёкасъ астаўся. Кураполле Паст.
НЕЛАДЗЯ прысл. Неахвотна, нехаця. Неладзя сын у школу хадзіў. Перавознікі Паст. Параўн. няхота.
НЕЛАПЫ1 прым. Немалы, вялікі па памерах. Я нелапы пакуначак зробіла. Чашнікі. Я яму нелапую торбачку перад ад'ездам собрала. Дубы Чаш.
НЕЛАПЫ2 прым. Нядрэнны, добры (пра чалавека). А хлопец ён нелапы быў. Лутава Сялыдо Уш. Параўн. нічогі, ніштаваты.
НЕЛЮБЯЦІНА а г лаянк. Агідны чалавек, нягоднік. Паліц аб паліц не ўдарыў, нелюбяціна гэты! Сабалі Чаш. Параўн. набрадзь, набрыдзь, наглінец, несувірутнік, нягоддзе.
НЕМАГУШЧЫ прым. Слабы; нездаровы, хваравіты. Мой саўсім немагушчы стаў: мяшок бульбы ні падыміць. Марчанкі Гар.
ГІараўн
Дадатковыя словы
адездам, закуре, незварўшна, немагўшчы, несувірўтнік, няхбта, нідалўгій
29 👁