Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
НАЯСНУ прысл. На світанні. Наясну выгналі нас немцы ў поле працавацъ. Гута Паст. Параўн. напаўранкі. НЕБАЛАДЗЯ, НЕБАЛАЗЯ прысл. Нядобра, дрэнна. Нёбаладзя брацъ без спросу. Хацейка Гар. Небалазя старых не слухацца, бо мондрэй яны маладых. Выдрэя Лёзн. НЕБАСЯГ м. Далягляд. 3 таго ўзгорка ў нас такі небасяг! Дзегцяры Брас л. НЕБЕЦ м. Месяц. На неба нёбец узыйшоў. Вярэнькі Наст. Як на небе нёбец, так мая ўнучка праз ноч лунаціць. Турлы Паст. НЕБЫТ1 м. Гаспадарка. Іна пасеарылася з ім, кінула увесь гэты хатні нёбыт, а сама з дому патла. Лужкі Шарк. НЕБЫТ2 м. Галеча, беднасць, нішчымніца. Ранъшы нёбыт быў, есці нечага была. Вядзерава Беш. Параўн. нуда, нястатак. НЕВАРОЎНЫ прым. Неасцярожны. Щ можна ж быць такім невардуным? Іванаўка Г ар. НЕВЫВОДНА прысл. 1. Бясконца, доўга. Сасед як прыдзіць, дык i сядзіць у хаце невыводна. Паліцы Беш. 2. Заўсёды, пастаянна. Канфеты ў рібят ціперь невыводна бываюцъ. Лужасна Віц. Прысмакі ў дзяцей ляжаць невыводна - кожны дзенъ нясу з магазіна смашнае. Іванск Чаш. НЕГАДЗЬ гл. НЕПАГОДЗІЦА НЕГАЛДА аг.у абразл. Няўдалы, няспрытны, някемлівы чалавек; недалуга, недарэка. А чаму ты такі нёгалда? Бацькі ж нармалъныя. Макаравічы Докш. Параўн. недалэнга, нідалэнга ў 2 знач., незграбэйла, нягёглік, нягёгліца, нязграба, нязграбнік, нявывалака ў 2 i 3 знач., няздэба, няўдобіца ў 2 знач., няўдуда. НЕДАБАИ м., абразл. Неахайны чалавек; мурза. Мужык гэтат нейкі недабай. Савуткі Шарк. Параўн. няхлюй. НЕДАБІРКІ толькі мн. Астаткі, рэшткі ўраджаю (звычайна пра зерне). Усе недабіркі ў нас з 'ядала скаціна. Воўкаўшчына Міёр. Асталося недабіркаў мяшкі ca два. Шыці Шарк. Тры капы недабіркаў засталося. Абруб Глыб. НЕДАБІЦЬКА аг., абразл. Дурань; разумова абмежаваны чалавек. Бабу тую дужа жалка: селі на шыі гэтыя недабіцькі. Каменец Чаш. Параўн. надалбень. НЕДАБРОЦЦЕ н. Непрыемнасці, нягоды. Адно недаброгще: то ворона кураня ўхопіць, то ліса курыцу ўнясець. Мядзведзева В.-Дзв. Параўн. налёты, ніпуцёвіца, непераліўкі, непярэліўкі. НЕДАВЫЛЁНЫ дзеепрым. Незадаволены. Заўсёды ён у нас недавылёны. Чарневічы Глыб. НЕДАЕДКІ мн., перан.у экспр. Дзеці, якія нарадзіліся ў ваенныя i пасляваенныя гады. Называлі нас тады недаёдкамі. Не было чаго есці тады пасля войны. Янава Тал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

невардўным, невывбдна, недабрбгще, няўдббіца, няўдўда
1 👁
 ◀  / 359  ▶