ШЧАРБАЩК м. Гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі, гляк. Тады я новы шчарбацік купіла на базары. Кругляны Сен. ШЧАРБЭЩНА ж., ШЧАРБЁЛЬ м., экспр. Бяззубы чалавек. Куды мне на гулянку - такой шчарбэціне. Папшулі Міёр. А ён не ўкусіць - шчарбёль стары. Сапраны Віц. ШЧАУЖК м. ГТіражок са шчаўем. Дауней шчаўлікі рабілі i елі. Варапаева Паст. ШЧАЎЛЯ гл. ШЧАВЁЙ ІПЧОГЛЫ прым. Худы. Свіння есць многа, але шчоглая, ніякай пользы. Клясціцы Рас. ШЧУБОЎКНУЦЦА гл. ШУБОЎТНУЦЬ ШЧУКЁЦЬ, ШЧУПАР м. Шчупак. Пяць акунькоў i шчукёць адзін - гэта ўвесь улоў. Дразды Беш. Шчупар глытае ўсю дробную рыбу. Заборцы Докш. ШЧУР м. Пацук. У мят ў сянях шчур завёўся. Цяпіна Чаш. ІПЧУРКА ж. Мыш. У хату недзе шчурка ўбілася, а ката ж у мяне няма. Рог Уш. Кот мой дужа лавучы: ніводнай шчуркі ў хлеве не прапусцщь. Новы Пагост Міёр. ШЧЫГАН м. Злодзей, бандыт. Пасля вайны ўсякія шчыганы хадзілі, не па-нашаму i гаварылі. Сакалянка Тал. ШЧЫГАЛЬНЫ, ШЧЬІГЕЛЬНЫ прым. Худы, стройны (пра чалавека). Шчыгальная стала. Канаты Тар. Прішла дамой з такім ужэ мальцам шчыгельным. Ноука Тар. ШЧЫДНЫ, ШЧЫТНЫ прым. Шчыльны. Во мой сын з унукам зрабілі плот, шчыдны, курыца не пралезіць цяпер. Боркавічы В.-Дзв. Добры плот зрабілі, шчытны. Сарокі Глыб. ШЧЫК м. Верх, макушка стога. Залезь на сомы гичык i накрый стог. Обаль Шум. ШЧЫКАТУР м. Тынкоўшчык. Хату як рабілі, шчыкатур аж з городу прыязджаў. Іванск Чаш. ШЧЫКАТУРКА, ШЧЫКЯТУРКА ж. Тынкоўка. Шчыкатурка абсыпалася, году не прастаяла. Вярэнькі Паст. Нада ўмець шчыкатурку рабіць, абы-хто не зробіць. Дварчаны Паст. Шчыкятурка на сцяне абвалілася. Пліса Глыб. ШЧЬЖЛЯНЫ прым. Шкляны. Тут даўней завод шчыкляны быў. Ляхаўшчына Паст. ШЧЫКЯТУРКА гл. ШЧЫКАТУРКА ШЧЫМЁЛЬ гл. ШЧАМЁЛЬ ІПЧЬІНАК м. Пласт сена ці саломы. Добра стог складзены, шчынкамі сена ляжыць. Мішкавічы Шум. ШЧЫПЕРЫ мн. Пер'е цыбулі. Як салат раблю, дык на гародзе шчыпёраў нарву, смятаны туды. Шкунцікі Шарк
Дадатковыя словы
пере, шчбглая, шчыкатўрка, шчыкатўрку, шчыкятўрка, шчўрка, шчўркі
1 👁