ШУХАРНЫ прым. Гарэзлівы, свавольны. Малец у дачкі такі шухарны! Мацюкова Глыб. Параўн. шабутны, шабушны, шкадны. ШУХЛЯ гл. ШУФАЛЬ ШУШАРА ж., зб., абразл. Зборышча нічым не занятых людзей, якія бязмэтна бавяць час. Раней у вёсках столькі шушары не было. Старое Лядна Леп. ШУШКАДЬ незак. Ухутваць, цёпла апранаць каго-н. (звычайна пра дзіця). Не магу я глядзець, як яна гэтага малого шушкаець. Яму i так цёпла. Сахнавічы Глыб. ШУЯДЗЬ ж., толькі адз. Дробныя ягады. А якія чарніцы сёлета? Шуядзъ - іўсё. Круг ляны Сен. Параўн. шалу пень. ШЧАВЁЙ м ШЧАЎЛЯ н., толькі адз. Шчаўе. Малыя, мы толькі шчавёй i елі: нічога ж не было. Сапраны Віц. Шчаўля есці карысна, у ім многа вітамінаў. Карабы Глыб. ШЧАВУК м. Конскае шчаўе. Каля хаты ў нас поўна гэтага шчавука. Даўгаполле Гар. Не бяры гэту траву, гэта шчавук, коза есці не будзе. Слабада Шум. 1ПЧАКОТКА гл. ШЛАКОТКА ШЧАЛТПАЦЬ незак. Лушчыць семкі сланечніку ці гарбузоў. Сядзі сабе на лаўцы, семечкі шчаліпі. Кублічы Уш. ШЧАЛУБІНА ж. Шчыліна. У шчалубіну мыш залезла, усё ноч капошыцца. Сапраны Віц. Гляджу, a ён пракавырау нейкую шчалубіну ў плоце i падглядываіць. Гарадзец Шарк. ШЧАМЕЛЬ, ШЧЫМЁЛЬ м. Чмель. Тут столькі шчамялёў кругом! Ула Беш. Алі ж i шчамячёў тут! Гудзяць усюды. Боркавічы В.-Дзв. Гэткі шчамёль іўкусіць можаць. Сар'я В.-Дзв. Унука шчамёль напужаў. Фарынава Пол. Яны селі пад дзеріва паесъ, а тут шчымёлъ як запішчыць/ Баршчоўка Віц. ШЧАНЁНАК, ШЧЭНЬ м. 1. Шчаня. Гэта ж зяць шчанёнка прывёз. Свяча Беш. Малая падабрала шчанёнка, прініла ў хату. Селішча Гар. Дужа ж пекны шчанёнак, з катом гуляіць. Дзеркаўшчына Глыб. На вулщу шчанёнак твой уцёк. Пірагі Дубр. Я табе гэтага шчанёнка на юбілей nadapy. Верацеі Шарк. Бегаіць усюды гэты шчанёнак, пад нагали крапаецца. Мікіціха Шум. Гэты шчэнь ужо надаеў, брэшучы. Азярцы Глыб. 2. перан., абразл. Шчанюк (пра маладога, неспрактыкаванага чалавека). Шчанёнак ейный нікому з рібят не ўступіць. Канаты Гар. Суседскі малец - шчэнь яшчэ, аўж о курыць. Быцава Беш. ШЧАПА ж. Дранка. Нада хату перакрываць: шчапа ўся гнілая ўжо. Воўкаўшчына Міёр. ШЧАРБАЛІНЫ талькi мн. Ажыны. Бывала, пайдзеш у мстіны, а назбіраеш i шчарбалін кошык. Станіславова Дубр
Дадатковыя словы
запішчыцьі, нагалй, саря, шчавўк, шчавўка, шчалўбіну, шўфаль, шўшары
0 👁