ШУЛЯК м., заал. Каршун. Шуляк, бацян - гэта птушкі. Іх так у нас завуць. Ноўка Віц. ШУМА ж., ШУМ м., ШУМЕЦЦЕ н., зб. Смецце. Сабяры шуму i вынесі. Стралкі В.-Дзв. Нада шуму каля хаты сабраць, вечарам госці будуць. Вадзянікі Гар. Шуму можна на воз пагрузіць, пасля павязём. Канаты Гар., Кушлікі Пол. Цяпер шуму вязуць у яму каля лесу, трасочнік усякі. Нямойта Сен. Збяры увесь шум i вынесі з хаты. Багушэўск Сен. В осей ню ўсякага шумёцця ля хаты. Макаранкі Лезн. ШУМЁННЕ н., зб. Пустазелле, смецце. У пшаніцы столькі шумёння! Чарневічы Глыб. Параўн. шор. ШУМАВАЦЬ незак. Шумець, віраваць, пеніцца (пра ваду). Вада вясной, якразводдзе, тут так шумуець. Гваздова Глыб. ШУМЁТШК м. Сметнік. Зрабілі шумётнік на дарозе. Ула Беш. Ты, мусіць, на гародзе шумётнік будзеш рабіць. Абрамава В.-Дзв. Бяры i ў мяху нясі на шумётнік. Гараны Пол. ШУМЕЦЦЕ гл. ШУМА ШУМЁЛЫ мн. Бомы, званочкі. Тады запрагалі коней з шумёламі, раніцай ехалі на кірмаш. Пліса Глыб. На конях ад хаты да хаты ездзілі, шумёлы гэтак званілі. Савуткі Шарк. Параўн. шаркі, шдркі, шархоткі. ш у р а в Аж а гл. ш а р а в Аш к а ШУРКА ж. Мера аб'ёму дроў, роўная двум кубічным метрам. Увосень яшчэ тры шуркі прывёз. Камаі Паст. ШУРПА ж. Суп з дзічынай - мясам дзікіх жывёл ці шушак. Бацъка, помню, з охоты прыйдзіць, шурпы наварым - смаката/ Воўкаўшчына Міёр. ШУРПАГКА ж. Бульба з шурпатай паверхняй клубняў. У суседзяў летась шурпаткі на развод бралi тры мяхі. Мурагі Рас. ШУРУДЗЩЬ незак., экспр. 1. Шураваць, хутка, энергічна рабіць што-н. А яна давай мне шурудзіць у спальні - за час парядак навіла. Лужасна Віц. Hi нада шурудзіць нагамі па палу: краску сатреш. Канаты Гар. 2. Перабіраць (рэчы). Старая мая цэлы дзень у шафе шурудзіць. ВерхняеГлыб. ШУФАЛЬ, ШУХАЛЬ м., ШУХЛЯ ж. Шуфель. Найдзі шуфаль i павыкідай адсюль пясок. Сарокі Докш. Шухаль новы ў сянях стаіць, можаш яго ўзяць. Казімірова Пол. Вазьмі шухлю, а я сабе вілы прынясу. Дразды Беш. Каля плоту шухля - прынясі. Звязда Леп. Вазьмі шухлю ў верандзе i раскопай снег. Лужасна Віц., Нямойта Сен. ШУФЛЯН м. Паліца ў шафе. На адным шуфляне ў мяне пасцельнае ўсё, на другім - мыла. шампуні. Лужкі Шарк. ІЛУФЭЛЕК м. Шуфлік. Вазьмі шуфэлек i выграбі попел. Андрэеўка Шум. ШУХАЛЬ гл. ШУФАЛЬ
Дадатковыя словы
абёму, смакатаі, шумўець, шўму, шўрка, шўркі, шўфаль, шўхаль, шўхлю, шўхля
16 👁