Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ШЧЫПУЧКА ж. Крапіва. Ад радзікуліту добра шчыпучка памагаець. Мікіціха Шум. ш ч ы т м.9 памяти. ШЧЫТОК м. 1. Грубка. Я шчыт каждый дзень цяпер цеплю. Лётцы Віц. Натопіць шчыт - аж спацъ душна. Езярышча Гар. Летам ніколі шчытдк не топім: у хаце ж i так цёпла. Каханавічы В.-Дзв. Бярозавыя дровы лепі ў шчытку гараць. Вярэнькі Паст. Так шчыток натапілі, што няма чым дыхаць. Савуткі Шарк. 2. Верхавіна ссечанага дрэва. Забірай i шчытдк - дровы будуць. Каміншчына Глыб. ШЧЬІТНЫ гл. ШЧЬІДНЫ ШЧЫТОУШК м. Плот, агароджа. A шчытдунік яшчэ ад таго бурану ляжыць. Мяшкова Тал. Параўн. штакёт, штакётнік, штынкёт, шчыкёт. ШЧЭ прысл. Яшчэ. Ты шчэ тут? Шчэ не пайшоў? Равяцічы Тал. ІПЧЭНЬ гл. ШЧАНЁНАК ШЧЭПКА, ШЧЭШНА ж., перан., экспр. Вельмі худая дзяўчына 'ці жанчына. Яна ж нічога не есцъ, гэта шчэпка. Барсукі Глыб. Сястра твоя такая ўжо шчэпіна. Крывое Сяло Шум. ШЧЭРЫ прым. Старанны, руплівы. А мой стары да работы дужа шчэры. Параф'янава Докш. ШЧЭТКА ж. Шчотка. Недзе мая шчэтка зубная была. Пліса Глыб. ШЧЭЦІ толькі мн. Прыстасаванне для часання воўны. Возьмем шчэці iўвесь вечар чэшам воўну. Савуткі Шарк. ШЦІБЛЕТЫ толькі мн. Лёгкія туфлі. Ладныя шціблёты ты купіла. Паўазер'е Беш. ШЫБАР м. 1. Танец. Весела было тады: польку, вальс, шыбар танцавалі. Слабада Докш. 2. Засланка ў коміне, юшка. Перад тым, як дровы запаліць, нада шыбар адсунуць, а то поўная хата дыму будзецъ. Воўкаўшчына Міёр. ШЫБЕЛЩА, ШЬІБЕЛЬШЦА ж. Высокі слуп. Як ты залезеш на такую шыбельніцу? Абруб Беразвецкі Глыб. Лямпачку на шыбеліцу павесілі i рабілі да познага. Друя Брасл. ШЫБЕНЬ м. Кароткая палка. Малец шыбень узяў, тады толькі сабака ўцёк. Стаі Леп. ШЬІБКА, ШЫБНЯ прысл. Хутка, шпарка, імкліва. Не бягі шыбка. Канашы Гар. Бяжы шыбка, а то не ўспееш. Азярцы Глыб. Я ўжо не магу шыбка хадзіць - гады не тыя. Сарокі Глыб. Шыбка дабраўся, хоць i няблізка. Туркова Міёр. Зяць на машыне любіць шыбка ездзіць. Машканы Сен. Яшчэ шыбня ўсё робіш: i полет, i жнет. Чарневічы Глыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

парафянава, паўазере, шчыпўчка, шчытдўнік, шчыткў
3 👁
 ◀  / 359  ▶