Старонка 351
◀ / 359 ▶
ШУЛЯК м., заал. Каршун. Шуляк, бацян - гэта птушкі. Іх так у нас завуць. Ноўка Віц. ШУМА ж., ШУМ м., ШУМЕЦЦЕ н., зб. Смецце. Сабяры шуму і вынесі. Стралкі В.-Дзв. Нада шуму каля хаты сабраць, вечарам госці будуць. Вадзянікі Гар. Шуму можна на воз пагрузіць, пасля павязём. Канашы Гар., Кушлікі Пол. Цяпер шуму вязуць у яму каля лесу, трасочнік усякі. Нямойта Сен. Збяры ўвесь шум і вынесі з хаты. Багушэўск Сен. Восенню ўсякага шумецця ля хаты. Макаранкі Лёзн. ШУМЕННЕ н., зб. Пустазелле, смецце. У пшаніцы столькі шумення! Чарневічы Глыб. Параўн. шор. ШУМАВАЦЬ незак. Шумець, віраваць, пеніцца (пра ваду). Вада вясной, як разводдзе, тут так шумуець. Гваздова Глыб. ШУМЕТНІК м. Сметнік. Зрабілі шуметнік на дарозе. Ула Беш. Ты, мусіць, на гародзе шуметнік будзеш рабіць. Абрамава В.-Дзв. Бяры і ў мяху нясі на шуметнік. Гараны Пол. ШУМЕЦЦЕ гл. ШУМА ШУМЁЛЫ мн. Бомы, званочкі. Тады запрагалі коней з шумёламі, раніцай ехалі на кірмаш. Пліса Глыб. На конях ад хаты да хаты ездзілі, шумёлы гэтак званілі. Савуткі Шарк. Параўн. шаркі, шоркі, шархоткі. ШУРАВАЛКА гл. ШАРАВАШКА ШУРКА ж. Мера аб'ёму дроў, роўная двум кубічным метрам. Увосень яшчэ тры шуркі прывёз. Камаі Паст. ШУРПА ж. Суп з дзічынай - мясам дзікіх жывёл ці птушак. Бацька, помню, з ахоты прыйдзіць, шурпы наварым - смаката! Воўкаўшчына Міёр. ШУРПАТКА ж. Бульба з шурпатай паверхняй клубняў. У суседзяў летась шурпаткі на развод бралі тры мяхі. Мурагі Рас. ШУРУДЗІЦЬ незак., экспр. 1. Шураваць, хутка, энергічна рабіць што-н. А яна давай мне шурудзіць у спальні - за час парядак навіла. Лужасна Віц. Ні нада шурудзіць нагамі па палу: краску сатрэш. Канашы Гар. 2. Перабіраць (рэчы). Старая мая цэлы дзень у шафе шурудзіць. Верхняе Глыб. ШУФАЛЬ, ШУХАЛЬ м., ШУХЛЯ ж. Шуфель. Найдзі шуфаль і павыкідай адсюль пясок. Сарокі Докш. Шухаль новы ў сянях стаіць, можаш яго ўзяць. Казімірова Пол. Вазьмі шухлю, а я сабе вілы прынясу. Дразды Беш. Каля плоту шухля - прынясі. Звязда Леп. Вазьмі шухлю ў верандзе і раскапай снег. Лужасна Віц., Нямойта Сен. ШУФЛЯН м. Паліца ў шафе. На адным шуфляне ў мяне пасцельнае ўсё, на другім - мыла, шампуні. Лужкі Шарк. ШУФЭЛЕК м. Шуфлік. Вазьмі шуфэлек і выграбі попел. Андрэеўка Шум. ШУХАЛЬ гл. ШУФАЛЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 359 ▶