Старонка 352
◀ / 359 ▶
ШУХАРНЫ прым. Гарэзлівы, свавольны. Малец у дачкі такі шухарны! Мацюкова Глыб. Параўн. шабутны, шабушны, шкадны. ШУХЛЯ гл. ШУФАЛЬ ШУШАРА ж., зб., абразл. Зборышча нічым не занятых людзей, якія бязмэтна бавяць час. Раней у вёсках столькі шушары не было. Старое Лядна Леп. ШУШКАЦЬ незак. Ухутваць, цёпла апранаць каго-н. (звычайна пра дзіця). Не магу я глядзець, як яна гэтага малога шушкаець. Яму і так цёпла. Сахнавічы Глыб. ШУЯДЗЬ ж., толькі адз. Дробныя ягады. А якія чарніцы сёлета? Шуядзь – і ўсё. Кругляны Сен. Параўн. шалупень. ШЧАВЕЙ м., ШЧАЎЛЯ н., толькі адз. Шчаўе. Малыя, мы толькі шчавей і елі: нічога ж не было. Сапраны Віц. Шчаўля есці карысна, у ім многа вітамінаў. Карабы Глыб. ШЧАВУК м. Конскае шчаўе. Каля хаты ў нас поўна гэтага шчавука. Даўгаполле Гар. Не бяры гэту траву, гэта шчавук, каза есці не будзе. Слабада Шум. ШЧАКОТКА гл. ШЛАКОТКА ШЧАЛІПАЦЬ незак. Лушчыць семкі сланечніку ці гарбузоў. Сядзі сабе на лаўцы, семечкі шчаліпі. Кублічы Уш. ШЧАЛУБІНА ж. Шчыліна. У шчалубіну мыш залезла, усё ноч капошыцца. Сапраны Віц. Гляджу, а ён пракавыраў нейкую шчалубіну ў плоце і падглядываіць. Гарадзец Шарк. ШЧАМЕЛЬ, ШЧЫМЕЛЬ м. Чмель. Тут столькі шчамялёў кругом! Ула Беш. Алі ж і шчамялёў тут! Гудзяць усюды. Боркавічы В.-Дзв. Гэткі шчамель і ўкусіць можаць. Сар'я В.-Дзв. Унука шчамель напужаў. Фарынава Пол. Яны селі пад дзеріва паесь, а тут шчымель як запішчыць! Баршчоўка Віц. ШЧАНЁНАК, ШЧЭНЬ м. 1. Шчаня. Гэта ж зяць шчанёнка прывёз. Свяча Беш. Малая падабрала шчанёнка, прініла ў хату. Селішча Гар. Дужа ж пекны шчанёнак, з катом гуляіць. Дзеркаўшчына Глыб. На вуліцу шчанёнак твой уцёк. Пірагі Дубр. Я табе гэтага шчанёнка на юбілей падару. Верацеі Шарк. Бегаіць усюды гэты шчанёнак, пад нагамі крапаецца. Мікіціха Шум. Гэты шчэнь ужо надаеў, брэшучы. Азярцы Глыб. 2. перан., абразл. Шчанюк (пра маладога, неспрактыкаванага чалавека). Шчанёнак ейный нікому з рібят не ўступіць. Канашы Гар. Суседскі малец – шчэнь яшчэ, а ўжо курыць. Быцава Беш. ШЧАПА ж. Дранка. Нада хату перакрываць: шчапа ўся гнілая ўжо. Воўкаўшчына Міёр. ШЧАРБАЛІНЫ толькі мн. Ажыны. Бывала, пайдзеш у маліны, а назбіраеш і шчарбалін кошык. Станіславова Дубр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶