ШОРКАЦЬ незак. Шоргаць, хадзіць не падымаючы ног. Дзед во прывык шоркаць па хаце, дык дзе тут заснеш. Бабічы Глыб. Параўн. шлымаць.
ШОРКІ гл. ШАРКІ
ШОРХАЎКІ толькі мн. Шоры, конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі. Конь як бяжыць, дык шорхаўкі так бразгуюць. Свіркі Докш.
ШОСНІК м., абрад. Шэсць дзён пасля Вялікадня, на працягу якіх забаранялася выконваць пэўныя віды работ – шыць, вязаць, мыць бялізну, сячы дровы і інш. Закончыцца шоснік – тады і за работу возьмемся. Сарокі Глыб.
ШОСТАК м. Прыпечак. Суп, каб цёплы быў, на шостак ставім. Пераброддзе Міёр.
ШОСЦІК м., памянш. Доўгая тонкая палка або жэрдка для прасушвання ручнікоў, анучак, якая мацавалася перад прыпечкам. Вазьмі ручнік, акуратна развесь на шосціку. Серкавіцы Тал. На шосціку ёсць сухія трапкі – прынясі. Плаўнік Чаш.
ШОСЬ займ. Штосьці, нешта. Шось твая дачка доўга там, пара ўжо і дамоў. Хацейка Гар.
ШОФЕР м. Шафёр. А я ўсё жыццё шоферам у калхозі рабіў. Баравікі Сен.
ШПАНДОРЫЦЬ незак., экспр. Хутка ісці. Ніхто не ведае, куды сусед так шпандорыць? Снегі Міёр. Параўн. шкарпэціць.
ШПАРАГА ж., бат. Шматгадовая травяністая расліна сямейства лілейных, спаржа. Шпарага цвіціць. Шылава Глыб.
ШПІГАТ м. Шпагат. Калкі шпігатам нада абматаць – і плот будзе. Цяцеркі Віц.
ШПІГУЛКА ж. Таблетка. Даўней ніхто не знаў гэтых шпігулак, сваім лячыліся. Сіўцы Паст.
ШПІК м. Засаўка, на якую зачыняюцца дзверы. Паглядзі, ці зачыніла дзверы на шпік? Жукоўшчына Шарк.
ШПІКАВАЦЬ незак. Вартаваць. Летам на работу хадзіў у калхоз, бульбу ці буракі на полі ноччу шпікаваў. Кветча Леп.
ШПІКУНАР гл. ШКУПІНАР
ШПОНТ м. Затычка. Дзірка збоку ў бочке – вада працякае, шпонт усунь. Ула Беш.
ШПРУН м. Шэрань. Паглядзі, які шпрун на дрэвах, як серабром абсыпала. Заронава Віц. Параўн. шэраш.
ШПУЛЬКА ж., перан., экспр. Жвавая, рухавая дзяўчынка. Глядзі, каб твая шпулька на дарогу не выбегла. Сарокі Глыб.
ШПУЛЯЦЬ незак., экспр. Шпурляць, кідаць. Далей шпуляй, а то куры здзяўбуць. Сар'я В.-Дзв. Параўн. шарнуць у 1 знач., шваркнуць, шварнуць у 1 знач.
78 👁