ШМУЛІЦЦА незак., экспр. З цяжкасцю прасоўвацца наперад, марудна ехаць. Дзе там паспееш, чуць шмуліцца машына па такім пяску. Гарадзец Шарк.
ШМЫРГАЦЬ незак. Шморгаць, выдаваць характэрны гук, з цяжкасцю дыхаючы носам. Малы прастыў, ужо каторы дзень шмыргае. Янкавічы Рас.
ШМЭЛЬЦ гл. ШМАЛЬЦ
ШМЯКНУЦЦА зак., экспр. Упасці, ударыўшыся аб што-н. Каб знаў, дзе шмякнешся, саломкі б падаслаў. Празарокі Глыб. Параўн. шабалдахнуцца.
ШНАЙДА аг., неадабр. Гарэза, непаседлівае дзіця. Ну і дзе гэта шнайда схавалася? Яроненкі Гар. Параўн. шалудзень, шпунт.
ШНАР м. Неўзаранае поле. А шнар гэны нада аддаць у калхоз. Старое Лядна Леп.
ШНІТКА ж. Снітка, шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. Шніткі набяры, пасячы дробна і дай курам. Крывасельцы В.-Дзв. Ля ракі шніткі многа расцець. Гатаўшчына Глыб. Дзед мой дужа любіў шнітку. Царкавішча Уш.
ШНУР м. Вузкая паласа зямлі. Тут паробім шнуры, хай гародніна будзець. Сарокі Глыб. А там шнур бульбы пасадзім. Шылава Глыб. Параўн. шнуроўка.
ШНУРОЎКА ж. 1. Паласа зямлі, адведзеная для пасеву чаго-н. А ў калхозе каждай сям'і давалі сваю шнуроўку. Антонаўка Арш. Параўн. шнур. 2. Вязаны світар. Хачу свайму мальцу давязаць шнуроўку. Дворнава Шарк. 3. Жаночая сукенка, якая па таліі сцягваецца шнурком. Шнуроўку тваю я ў шкап павесіла. Чарневічы Докш.
ШОЛКІ прым. Шаўковы. Ёсць у мяне шолкая хустка, дык толькі на празьнікі завязываю. Азяркі Гар.
ШОПА, ШОПКА ж. Павець, пляцоўка пад дахам на слупах. Шопу сёлета перакрыць нада. Обаль Шум. Адчыні шопу, хай праветрыцца. Шыліна Шум. Дзед нешта ў шопкі робіць, схадзі і паглядзі. Езярышча Гар.
ШОПАЎКА ж. Гнілы або ссохлы яблык. Яблыкаў не будзець, на дрэве адны шопаўкі вісяць. Аўсянка Міёр.
ШОПКА гл. ШОПА
ШОПКА ж. Невялікая скрынка для захоўвання хлеба, хлебніца. Хлеб, каб не чарсцвеў, у шопку нада класці. Шэпелева Глыб.
ШОПАТКАМ прысл. Шэптам, ціха. Гавары шопаткам, малога не разбудзі. Мікіціха Шум.
ШОР н., зб. Смецце. Сколькі шору ў гэтым жыці! Мярэцкія Глыб. Параўн. шуменне.
ШОРАЖ, ШОРАХ гл. ШАРГУН
78 👁