ШЛОМАЦЬ зак., экспр. Павольна, паціху ўпраўляцца па гаспадарцы. Шломае каля хаты дзень, зробіць жа нешта. Рулёўшчына Дубр.
ШЛОПАЎКА, ШЛЭПАЎКА ж. Прыстасаванне для знішчэння мух, мухабойка. На столі шлопаўкай муху не дастанеш. Жукоўшчына Шарк. А дзе шлэпаўка дзелася? У хаце столькі мух. Папшычы Глыб.
ШЛУНАК м. Страўнік. Гэта ж адзежыну можна сколька раз адзець, а шлунак не абманеш. Вісяты Міёр.
ШЛУНКІ мн. Унутраныя органы чалавека. Усе шлункі мае ўжо порчаныя, баліць усё ў сярэдзіне. Язна Міёр.
ШЛЫК м. Башлык. Куртку другую вазьмі, там шлык ёсць. Сваташыцы Дубр.
ШЛЫКНУЦЬ зак., экспр. Шмыгануць, незаўважна ўцячы. Я б яго і паймаў, дык ён жа шлыкнуў у дзірку і ўцёк. Мурагі Рас.
ШЛЫМАЦЬ незак. Хадзіць з цяжкасцю, накульгваючы, ледзь перасоўваючы ногі. Стары толькі па хаце шлымаіць, на двор рэдка выходзіць. Пліса Глыб. Параўн. шоркаць.
ШЛЫНДАКА аг., асудж. Той, хто бадзяецца, ходзіць без справы, нічым не займаецца. А сын яго шлындака, нідзе не робіць, а толькі п'ець. Замошша Брасл.
ШЛЭПАЎКІ гл. ШЛАПАКІ
ШЛЭПІХА ж., груб. Няўклюдная або няўмелая дзяўчына ці жанчына. Я казала сыну, каб гэту шлэпіху не браў. Туркова Міёр.
ШЛЮБАВІНЫ толькі мн., абрад. Вяселле. Раней у гэтай хаце такія шлюбавіны гулялі! Порплішча Докш.
ШЛЯМЫ мн. Шампіньёны. А шлямоў сёлета мора было, дажа па канюшыне раслі. Старое Лядна Леп.
ШЛЯФРОК м. Сарафан. Сястра во мне шляфрок шыець: цяпер фарсіць буду. Папшычы Глыб. Адзень шляфрок – на дварэ ж цёпла. Мікалаёва Міёр.
ШЛЯХТАВЫ прым., іран. Шляхетны. Паглядзі на яго, які шляхтавы хлопец! Ткачы Гар.
ШМАЛЬЦ, ШМЭЛЬЦ м. Таплёны свіны тлушч; шмалец. Шмальцу многа палучылась. Канашы Гар. Мяса як мяса, але шмэльцу з гусака будзець. Ахрэмаўцы Брасл. З гэтай курыцы нямнога шмэльцу будзець. Зорка Шарк.
ШМІНКА ж. Памада. Памаж шмінкай вусны, а то пасівярэлі ўсе. Папшычы Глыб. Унучка ўсё павытрасала: шмінку сваю шукаіць. Пашкі Шарк.
ШМОРКА ж. Павадок. Трэба было на карацейшую шморку Жучку пасадзіць. Дразды Беш. Параўн. шворка ў 2 знач.
ШМУЙЛА аг., неадабр. Неахайны, неакуратны чалавек. Што ты хочаш, ён жа ходзіць, як шмуйла. Лазукі Чаш. Параўн. шарамыга.
86 👁