ШАКРУЛІ толькі мн., рэліг. Вадохрышча. На Шакрулі я каждый год хаджу ў касцёл. Ахрэмаўцы Брасл.
ШАЛАМОК м., неадабр. Чалавек, які злоўжывае спіртнымі напоямі. Сусед твой – шаламок: з магазіна не выходзіць. Ноўка Віц. Параўн. шайдака.
ШАЛАМЯЦЬ ж. Гарышча. Трэба мякіны трохі на шаламяць занясці. Пліса Глыб.
ШАЛАНДА ж. Вялікі прычэп да трактара. Бывала, другі ўкос такі, што і на шаланду не ўкладзеш. Шпунты Шарк.
ШАЛАХТА аг., ШАЛАХТУН м. Балбатлівы чалавек, пустазвон. Ды не слухай ты гэту шалахту. Цяпіна Чаш. Маўчы ты, шалахтун. Лынтупы Паст.
ШАЛБАБОН м. Дэкаратыўная фасоля. А шалбабону сёлета не ўрадзіла. Дварчаны Паст. Я каля хаты шалбабон саджу. Дунілавічы Паст.
ШАЛІНОЎКА, ШАЛІЎКА ж. Кашміроўка, кашміровая хустка. Фуфайку на голыя плечы накінула, а на галаву – шаліноўку. Папшычы Глыб. Цяпер дзеўкі і зімой шаліўкі не носяць. Канашы, Філімонава Гар.
ШАЛОМАК м. Невялікае ўзвышша, узгорак. Там, ля ракі, шаломак такі ёсць, адтуль усё відаць. Дварэц Чаш.
ШАЛУДЗЁНЬ м., экспр. Гарэза, няўрымслівае дзіця. Во малы шалудзёнь расхадзіўся, цяпер і спаць не ўкладзеш. Паўазер'е Беш. Параўн. шнайда, шпунт.
ШАЛУПА ж., часцей ШАЛУПКІ, ШАЛУПЯТЫ, ШАЛУПЯКІ, ШАРЛУШКІ мн. Шалупінне. Шалупу з лучшай бульбачкі саскрабу, бульбачку звару сабе есці, а шалупу гэту курам. Астроўна Беш. А быў адзін немец, дык ён нам шалупкі ціха аддасць – во радасці было! Вароны Віц. І не помню, куды дзела вядро з шалупкамі. Туркова Міёр. У вайну і шалупятам рады былі. Задуброўе Віц. Сёння хачу шалупяты свіням зварыць, каб заўтра пліту не цепліць. Сарокі Глыб. Я шалупякі збіраю і парсюку аддаю. Азяркі Тал. Шарлушкі можна выкінуць вон. Радчанкі Гар. Мышы пахадзілі па верандзе – ад бульбы адны шарлушкі асталіся. Мурагі Рас.
ШАЛУПЕНЬ ж., экспр. Дробныя ягады. Вішні сёлета – адна шалупень. Мікіціха Шум. Параўн. шуядзь.
ШАЛУХА ж. Перхаць. Столькі шалухі на галаве, нічога не памагаіць. Папшычы Глыб.
ШАЛЫГА аг., груб. Той, хто падманвае, хлус. Жыў у нас адзін такі шалыга даўней. Дварэц Чаш.
ШАЛЫНДА ж., неадабр. Непрыгожая, нязграбная дзяўчына. Верчына дачка такая ўжо шалында. Ахрэмаўцы Брасл.
80 👁