Старонка 341
◀ / 359 ▶
ШАМАЛІЦЦА незак. Варушыцца, варочацца. Стары мой не спіць, усю ноч шамаліцца ў ложку. Гарадзец Шарк. ШАМШЭЦЬ незак. Шамацець. Сена ўжо такое сухое, што аж шамшыць пад нагамі. Сарочына Уш. ШАНДОЛЛЕ н., зб. Старое, паношанае адзенне. Столькі шандолля назбіралася, каб аддаць каму. Фарынава Пол. ШАНДРАК м. Бедны чалавек, бядняк. У нашай дзярэўні і цяпер шандракоў хватаіць. Задуброўе Віц. ШАНІКІ, ШАНЮШКІ мн. Печыва з тварагу, сырнікі. Унукі надта ж шанікі любяць. Дварчаны Паст. Дачка навучылася такія смачныя шанюшкі з тварагу рабіць. Заессе Чаш. ШАНТАЛОСЫ толькі мн. Клёцкі з бульбы. Шанталосы ў нас часцей былі посныя – з грыбамі ці з капустай. Дзёрнавічы В.-Дзв. ШАНЦТВА н., толькі адз. Шанцаванне, удача. Не было мне ў жыцці такога шанцтва. Віркі Чаш. ШАНЬКА ж. Кошык. Не магу ўжо рабіць. Во адну шаньку накапала сёння і ўсё. Баршчоўка Віц. Набраў цэлую шаньку яблак. Латыгалічы Чаш. ШАНЮШКІ гл. ШАНІКІ ШАПА, ШКАПА ж., ШКАП м. Шафа. Во паглядзі, у мяне ў шапе сколькі адзежы. Нямойта Сен. У шкапі вазьмі ручнік чысты. Стайкі Арш. У шкапу кладзём адзежу, насыпкі, настольнікі. Тумінічы Арш. Бяры вон у шкапу куртку надзівай, а то на дварэ халодна, захвареіш яшчэ. Вадзянікі Гар. У шкапу ў мяне многа адзежы вісіць. Адаменкі Лёзн. А мне ўчора новы шкап прывязлі. Кавалі Лёзн. Хочаш, дык паглядзі: у мяне шкап пусты, пааддавала ўсё. Лазоўка Сен. Ты ніколі не зачыняеш шкап. Апанаскавічы Уш. Бывала, і шкап вязлі ў пасаг. Мікіціха Шум. ШАПАТНІК м., бат. Дзядоўнік. Ліст шапатніку прыкладзі да нагі – і балець не будзець. Сарокі Глыб. Нядобра, калі шапатнік у гародзе расцець. Шкунцікі Шарк. ШАПОРКАЦЦА незак. Шамацець, утвараючы лёгкі шум, кратаючы што-н. Шапоркаўся нехта ноччу пад вакном. Лужасна Віц. ШАПУНЬКА ж. Хлеў, гаспадарчая пабудова. А гэта наша шапунька, скалочваў яе гадоў дзесяць таму. Ула Бешан. ШАПЯНКА ж. Невялікі стог сена. Сена ў шапянкі складывалі, гэта мы ўжо з маткай рабілі пастаянна. Лескавічы Шум. ШАПАРНУЦЬ, ШАПЯРНУЦЬ зак., экспр. Ціха сказаць на вуха каму-н. А ей тады ціханька шапарнула на уха. Хайсы Віц. Шапярні брыгадзіру – хай дасць каня. Сарокі Глыб. ШАПЯТЛІВЫ прым. Шапялявы. Малы гэты дужа шапятлівы, да доктара нада. Воўкаўшчына Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 359 ▶