Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ЧАКУШКА, ЧЫКУШКА ж. Невялікая бутэлечка, пузырок гарэлкі. Думаю, не хваціць адной чакушкі на дваіх, нада ісці ў магазін. Серкавіцы Тал. Узіла ім чыкушку, хваціць: каб ніўпіліся! Янкі Докш. ЧАЛЕСНІК м. Месца каля печы, дзе стаяць вілы? чапяла i інш. Чапяла ў чалёсніку стаіць. Тумінічы Арш. Найдзі чапялу ў чалёсніку, прынясі мне! Карабанавічы Дубр. Пастаў клюку ў чалёснік. Касцяні Паст. Параўн. чапёльнік. ЧАЛО н. Месца ў печы перад засланкай, прыпечак. Чалд ў печы должно быць чыстым, ухожаным. Гунчакі Віц. Чало пайду закрыю, некрасіва. Доўжа Віц. Над чалом вешай усё сваё мокрае. Ноўка Гар. На чалё стану чыгун з ячневой катай. Лужкі Шарк. Пастау ты кострулю з супам на чало, каб не простыла. Пескавічы Шум. ЧАМЯРВА ж., зб., лаянк. Зборышча (дзяцей). От, чамярва, што ні кажы, усё роўна сваё! Слабада Шум. ЧАМЯРГЁС, ЧЫМЕРГЁС м. Самаробныя гарэлка ці віно. Выпіў учора нейкага чамяргёсу, дык сёння дрэнна нетто. Старое Сяло Уш. Добрая хозяйка папалася: сразу чымергёс на стол. Тупічына Шарк. Параўн. чача. ЧАПАЦЬ незак., экспр. Ісці марудна, не спяшаючыся. За намі ніхто не прыехаў, вот / чапалі помалу з Зябак да Псуі ГІразарокі Глыб. Пакулъ яна чапаць будзіць, дык усе разойдуцца. Матырына Леп. Параўн. чухаць. ЧАПЁЛЬНЖ м. Месца каля печы, дзе ставяць чапялу, вілкі i інш. 3 чапёльніка не забудзъ шуму вымесъ. Канаты Гар. Параўн. чалёснік. ЧАПОК м. Вясковы магазін. Нада за хлебцам i калбаскай у чапдк схадзіць. Бачэйкава Беш, Як чапок адкрыўся, так гроты i паплылі. Выдрэя Лёзн. Ці хадзіў ты ў чапок сёння? Серкавіцы Тал. ЧАПОТКА ж. Пасудзіна малога памеру для піцця; конаўка. Там жа чапотка на полке, туды i налі вады. Шыбекі Арш. ЧАРАПАх А, ЧАРАПАш КА ж. Чарпак для вады. На каподзежы збоку чарапаха ляжала. Клясціцы Рас. 3 чарапаткі цвяты палівай. Дворнава Шарк. ЧАРАПОК м., экспр. Стары аўтамабіль. Што гэта - магиына? Чарапок нейкі! Пруднікі Докш. У яго ў дварэ гэты чарапок ужо сколькі гадоў стаіць. Апанаскавічы Уш. I як ён на гэтым чарапку ездзіць? Кублічы Уш, ЧАРВІЎКА ж., экспр. Пладова-ягаднае віно нізкага гатунку. Ну i сколькі ён будзщь гэту чарвіўку піць? Дольдзева Сен. Віна ніякага німа, толькі чарвіўка ў магазіне. Крывое Сяло Шум. Параўн. чарніла. ЧАРЁПКА, ЧАРОПКА ж.9 ЧАРЯПОК м. 1. Глыбокая жалезная міска. Прінясі ca двара сабаччую чарёпку. Канашы Гар. Налі халадніку ў чардпку. Слабада Докш. Супу сабе цэлую чардпку наліла. Кудзіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чакўшка, чакўшкі, чапбк, чапбтка, чарапбк, чарапкў, чыкўшку, чўхаць
7 👁
 ◀  / 359  ▶