Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ЦЯМЦЯ-ЛЯМЦЯ аг., груб. Непаваротлівы, няспрытны чалавек. Такая ўжо цямця-лямця, слова ні скажыцъ, стаіць ціханька! Янкі Докш. Ну ты i цялщя-лямця! Кавалі Паст. Параўн. цялыпук,. ЦЯПЁЛЬЦА ж. Вогнішча. Цяпёльца запаліш - сагрэешся. Бешанковічы. Пайдзём дамоў ужо, цяпёльца патушы! Новы Пагост Міёр. ЦЯПЁРАКА, ЦЯПЁРАСЯ, ЦЯПЁРАЩЛСА прысл. Цяпер. Цяпёрака людзі саўсім другія сталі. Задзежжа В.-Дзв. Цяпёрака будзім есці Мацюкова Глыб. Што цяпёрака будзім робіць? Янкі Докш. Цяпёрака не moe, што тады. Пазнякова Пол. Цяпёрака ні будзіць ён выхадзіць. Лучайка Шарк. Цяпёрака пойдзем спаць. Курылаўшчына Шум. Цяпёрася ўсё іначай. Гудава Зямянскае Дубр. Цяпёрацька ўсё na-другому, людзі другія. Дуброўна. ЦЯПКА ж., груб. Рот. Поўная ijńma, чуць перажвеш. Лужкі Шарк. ЦЯГОІО н. Электрычнае святло. Уключы цяплб: у хаце цёмна. Зубава Арш. Дзеньужэ - цяплб пара выключацъ. Канашы Гар. ЦЯПЛЯРНЯ ж, Парнік. У маёй цяплярні ўжо столькі красных памідор! Ураджайная Глыб. ЦЯПЛЯТШЦА ж. Курыца, якая водзіць куранят за сабой. Цяплятніца толькі прывялася. Лабачова Беш. ЦЯПОЦЯ аг., асудж. Неахайны, неакуратны чалавек. Ах ты ііяпоця! Сам параскідае ўсё, а ты тукай яму! Тупічына Шарк. ЦЯПЦЯ н. Унутраны свіны тлушч. Спарадкавача мяса ўсё, асталося сёння толькі цяпцю ператапіць. Тупічына Шарк. ЦЯРОБКІ толькі мн. Шалупінне ад цыбулі. Каб яйкі пакрасіць, бралі цярдокі. Чарневічы Глыб. ЦЯСЁМКА ж. Вяровачка, завязка. Дзе цясёмкі дзеліся, каб мяшкі завязаць? Кудзіны Гар. Параўн. цэтлік ЦЯУКЦІ, ЦЯУПЩ незакэкспр. Невыразна гаварыць, бубніць, мямліць. Зінка толькі цяўкці i можа, лепі з нямой гаварыць! Празарокі Глыб. Цяўпёць адно i тоя, нерваў ні хватаіць яго слухаць! Янкі Докш. Ч ЧАБАТОК м., памянш. Грэбень. У суседава пеўня такі чабатдк прыгожы. Цяцеркі Брасл. Ч АБУРДЬІX НУІДЦА незак., экспр. Упасці. / як ён у гэту сажалку чабурдыхнуўся! Замошша Брасл. ЧАКУХА ж. Жанчына, якая каго-н. чакае. Вун чакуха тая ўсё сына глядзіць. Бешанковічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цялыпўк, цярдбкі, чакўха
3 👁
 ◀  / 359  ▶