Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ЦЮРЫЦЬ незак., экспр. Прагна есці. Наліла поліўкі з грыбамі, во ўнукі i давай цюрыць! Празарокі Глыб. Параўн. цюкрыжыць. ЦЮІІІКА ж. Палонка. Схадзі па ваду на раку, там цюшка прорублена. ГараныПол. ЦЯГЕНЬКА прысл., памянш. Цяжка, дрэнна, невыносна (пра псіхічнае адчуванне). Якмне цягенъка на сэрцыі Драбушова Беш. ЦЯГЛА ж. Прыстасаванне, палка, да якой прымацоўваецца сетка для лоўлі рыбы. Хутчэй хватайся за цяглу, а то нехта забіўсяў сетку. Крывое Сяло Шум. ЦЯГЛО н. Цяглавая сіла. Бацька сказаў, што пры маёй працы пара б мець ужо свае цягло, хаця б каня якога. Мікалаёва Міёр. ЦЯГЛЯЧАК м. Збан для малака. Цяглячак разбіўся, малако ліць няма куды. Булаўкі Пол. 3 вядра малако ў цяглячак пералівалі. У щглячку малако самае ўкуснае. Казімірава Пол. ЦЯГНУЛЬ м., экспр. Конь. А ты прыдстаў, сколькі ціпер добры гіягнуль стоіць! Каменка Тал. ЦЯЖКАЯ, ЦЯЖОЛАЯ прым. Цяжарная. Суседка была ўжо цяжкая шостым. Фарынава Пол. Ці знаіш ты, што дачка наша цяждлая друзей месяц ужэ?! Вярэчча Гар. ЦЯКУВАн м. Пояс. Падпяразае цякуван, за стол садзіцца, гасцей ждзе. Ноўка Віц. ЦЯЛЕЖКІ мн. Павозка, у якую ўпрагаюць каня. Запражы каня, у цялёжках паедзем. Белая Ліпа Сен. ЦЯЛЁПКАЦЦА гл. ЦЁПКАЦЦА ЦЯЛІЦА ж. Маладая карова. Цяліца ў нас толькі другі год. Прамышляды Паст. ЦЯЛОК м. Цяля. Вот нідаўна прішла з поля - цялка папаіла. Езярышча Гар. ЦЯЛБПУК м г р у б. Нязграбны, няздатны ні на што чалавек. Такім гуельпукдм i вырасцеш! Зубава Арш. Стаіць гэты цяльпук, не варухнецца! Празарокі Глыб. Во, глядзі: цяльпук па вуліцы пашоў. Тупічына Шарк. Параўн. ііямця-лямірі. ЦЯЛЯТНІК м. Таварны вагон, які не прызначаны для перавозкі людзей. Поезд з цялятнікамі на падходзе. Старое Лядна Леп. Нас тады перавозілі ў цялятніках у вайну. Аболыды Тал. ЦЯЛЯПКА ж. Працяглае дажджлівае надвор'е. Калі цяляпка дарогі размыв, то хадзіць неяк. Тупічына Шарк. ЦЯМКАЦЬ незак., экспр. Марудна есці. Скарэй ты, а то іфмкаеш, нікуды ні ўспеем. Лазічы Глыб. Чуць цямкаіць - пакуль паесць, астыніць усё. Янкі Докш. ЦЯМОК м., экспр. Галава. Пастой, падумай, цямдк свой пачашы. Кузнядова Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

г^ельпукдм, гіягнўль, надворе, цялбпўк, цяльпўк
2 👁
 ◀  / 359  ▶