ЦЭПКІ прым. Учэпісты, хваткі, спрытны. Хлопец ён цэпкі. Новая Яблынька Тал. ЦЭРКАЎ ж. Царква. Як яны жывуць, што ў цэркаў ніхто ні ходзіць? Янкі Докш. Я ўсяго разы ca тры ў чысты чэцвір у цэркаў схадзіла. Язна Міёр. ЦЭТШК м. Вяровачка, завязка. Дай мне цэтлік які, каб мех во завязацъ. Воўкаўшчына Міёр. Баба, дай мне цэтлік, каб мяшок завязацъ. Новы Пагост Міёр. Параўн. щсёмка. ЦЭЎКА ж. Перадплечча, частка рукі ад локця да кісці. На цэўку бінт накладзі i два дня так хадзі. Весніно В.-Дзв. Уся цэўка адукусаў распухла. Задзежжа В.-Дзв. Так цэўку скруціла, ад лакця i ўніз, што думала, рука аднімецца. Сахнавічы Глыб. Як зваліўся з веласіпеда, так цэўку шчасаў. Мікалаёва Міёр. ЦКЖАЦЬ незак. Цкаваць, напускаць сабаку на каго-н. Не нада на людзей сабаку цюкаць. Мурагі Рас. ЦЮКРЫЖЫЦЬ незак., экспр. Прагна есці. Во цюкрыжыць! Відаць, што прагаладаўся. Ноўка Гар. Параўн. цюрыць. ЦЮЛІНА ж. Цюль. Нада ўжо цюліну перачапіць, парудзела. Янкі Докш. А нам дачка дык новую цюліну прывезла. Гута Паст. ЦДЗЛЮЛЮКАЦЬ незак., экспр. Ціха, манатонна іграць на музычным інструменце. Хваціць табе ўжэ цюлюлюкацъ: надаела за дзень. Казловічы Гар. ЦЮЛЮПАЦЬ незак. Крышыць, здрабняць што-н. Hi нада хлеб цюлюпаць. Канаты Гар. Параўн. цюпіць. ИЮНЯ ж. Суп з крапівы i шчаўя. А я дык цюню люблю i са смітанай. Лазічы Глыб. ЦЮПА аг., неадабр. Нясмелы чалавек. Ну такі цюпа, нічога сам не зробіць. Лазічы Глыб. ЦЮПАНКА, ЦЮПКА ж ЦЮПКІ мн. Ежа з вады або малака, накрышаных кавалачкаў хлеба (булкі) i дукру. Захацелася цюпанкі, зрабіла пад вечар i са смаком паелі. Мосар Глыб. Цюпку я любіла, як малая была: малака налію, батону накрышу i пасаладжу. Смаката! Дзёрнавічы В.-Дзв. Ці будзіш цюпку есці? Грыгаравічы Леп. Цюпку елі за вушы не адцягнуць. Гараны Пол. 3 молоком цюпку зраблю. Серкавіцы Тал. Цюпак з 'елі трошку. Канаты Гар. Хлеб свежы, зраблю сабе цюпкі. Янкі Докш. Ну не ряві, я табе січас цюпкі здзелаю. Мурагі Рас. ЦЮПАЦЬ незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Цюпаю з рання да вечара, а што раблю? Лазы Тал. ЦЮШЦЬ незак. Крышыць хлеб рукамі ў малако, суп i інш. Мне хлеб у суп не цюпі: не люблю. Мурагі Рас. Параўн. цюлюпаць. ЦЮПКА, ЦЮПКІ гл. ЦЮПАНКА ЦЮРА ж. Страва з бульбы (тушаная бульба). Мама цюру з мясом прыгатовіла. Клясціцы Рас
3 👁