Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ЦЫБЫ мн., экспр. Ногі. Што цыбы свае выцягнуў, прайсці ні можна? Слабодка Леп. ЦЫГАНЫ1 м. Чорныя грузды. Вымачаныя цыганы смачныя. Лужкі Шарк. ЦЫГАНЫ2 м. Гатунак яблыкаў цёмна-чырвонага колеру; малінаўка (?) Цыганы ўжо салодкія, есці можна. Янкі Докш. Многа яблыкаў насабіралі, асобенна цыганду. Рошчына Сен. ЦЫГАЦЬ незак., экспр. Павольна ісці, дыбаць. Па дарозе нехта цыгае. Зубава Арш. ЦЫГУН м. Чыгун. Цыгун, мама, я ў печ пасунула. Аболыды Талач. ЦЫЛІКІ мн. Валёнкі. Цьшікі абула, па снегу быстра бегчы не магу. Ула Беш. ЦЫМУС наз. Смаката (пра надта смачную ежу). Вот гэтаўха такі цымус, што не наесціся. Галбея Паст. ц ы н д а л і гл. ц а н д Ал і ЦЫНЦАР м. Камар. А цынцары як наляцяць, так i кусаюць i кусаюць. Ула Беш. ЦЬІПКІ толькі мн. Скураное захворванне на целе чалавека ад гразі ці бруднай вады. Сын яе як больны, у цыпках увесь. Лёзна. ЦЫПЛЯЧКА ж. ГТшонныя крупы. Мо цыплячку зварыцъ, а то мой скора прыдзе. Задзежжа, Крывасельцы В.-Дзв. ЦЫПЛЮК м. Кураня. Цыплюк адзін на ножку храмаіць. Старое Лядна Леп. Цыплюкду выпушчу, цёпла на вуліцы, хай на сонцы пагрэюцца. Докшыцы. Параўн. ціпляты. ЦЫРГУН м. Байструк, пазашлюбнае дзіця. Нарадзіла ад яго цыргуна. Фролкавічы Беш. ЦЫРЛЫ мн. Абцасы. Здароўя не хваціць, каб на такіх цырлах цэлы дзень хадзіць. Сушчова Віц. Як ты ходзіш на етых цырлах? Тказнь Брасл. ЦЫРУБАЛКІ толькі мн. Кавалкі тканіны. Сколькі цырубалак пасля шыцця асталося. Галбея Паст. Нарву твою рубаху на цырубалкі зараз. Куніцкія Паст. ЦЭЛЕПЕНЬ м. Абрубак дрэва. Дрэва як i не было, толькі цэлепень валяецца. Кругляны Сен. ЦЭЛКА ж., ткац. Прылада ў ткацкім станку, на якую намотваюцца ніткі. Цэлка залажваласяў чаўнок. Казімірова Пол. ЦЭЛЬНЫ займ. Увесь, цэлы (паказвае на часавыя адносіны). Цэльную жызнь я ў колхозе адпрацавала. Кошчава Беш. Цэльны дзень дождж, як неба прарвалася. Гарадзішча Докш. ЦЭНБЦІР м. Цэнтнер. Урожай з гектара цэньціраў пад дваццацъ. Гілі Чаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цыгандў, цыгўн, цымўс, цыплюкдў, цыргўн, цырўбалак, цырўбалкі
0 👁
 ◀  / 359  ▶