Гар. У чаропку пералі. Булахі Глыб. Дай мне чаряпок якей - супу сабе наллю. Павулле Уш. 2. Разбітая пасудзіна; бляшанка. Чаряпок не выкідывай: у хозяйстве прігадзіцца, сабаку можна даваць. Стасева Лёзн. / посуды толковой не было посля войны: ложак не было, у чарёпках елі, хто якую найдзіць. Гунчакі Віц.
ЧАРНАМАЗЫ прым. 3 цёмнай скурай, смуглы (пра чалавека). Як i бацъка, чарнамазыя ўсе! Рунды Міёр.
ЧАРНІЛА н. Таннае пладова-ягаднае віно нізкага гатунку. Усе толькі чарніла i п 'юць. А што яшчэ пщь? Гарадок. Зноў травіцца гэтым чарнілам? Нічога другого не мог купіць? Серкавіцы Тал, Толькі адзін за адным у магазін за чарнілам! Крывое Сяло Шум. Параўн. чарвіўка.
ЧАРНОБЫЛЬШК м. Чарнобыль, шматгадовая травяністая расліна, разнавіднасць палыну. Чарндбыльнік апяцъ порос - толькі касіі Завуцце Міёр. Чарнобыльнік i вырываць цяжка. Казімірава Пол.
ЧАРНУШКА ж., бот. Грыб, чорны грузд. Чарнушкі я i не брала, другіх грыбоў было! Доўжа Віц, Доўно ў лесе чарнушок не відзела. Грамы Пол.
ЧАРНУШКІ толькі м н б а т. Чорныя парэчкі. Чарнушак у гэтым годзе шмат будзіць. Чарневічы Глыб.
ЧАРОПКА гл.
ЧАРЁПКАЧАРПЛО н. Рыбалоўная прылада ў выглядзе чарпака. Малымі любілі рыбу лавіць: хто вудачку браў, хто чарплдм ловіў. Шаркаўшчына.
ЧАРЯПОК гл.
ЧАРЁПКАЧАСАЛА н. Грэбень для часання льну. Раней не было ўсяго гэтага, а было часала, ім i часалі мы лён. Літусава Сен.
ЧАЧЫЛА а ггр уб. Нетаропкі, марудлівы чалавек. Што ты чуць цягнешся, чачыла, чуць ногі перастаўляеш/ Сініцы Беш. Параўн. чаўпёнь.
ЧАУКІ мн. Калготы. Паглядзі, у яе ўжо ўсе чаўкі падраныя. Мішкавічы Шум.
ЧАЎГГЕНЬ м., груб. Непаваротлівы, няспрытны чалавек. Што за маліц у мяне, чаўпёнь нейкі, не павернецца лішні раз! Турлаі Арш. Параўн. чачыла.
ЧАХАУКА, ЧОХАУКА ж. Чханне, чыхаўка. Вот як надоела гэта чахаўка, спасу няма! Лазічы Глыб. Началася чдхаўка - так i знай, прастуда. Янкі Докш, Апяцъ чохаўка прыбілася. Велеўшчына Леп.
ЧАЧА ж. Самаробны спіртны напой, самагон. Сцяпанаву чачу ўся дзярэўня любіць - такая мяккая выходзіць. Абруб Беразвецкі Глыб. Параўн. чаыергёс, чымергёс
Дадатковыя словы
перастаўляеші, чарнўшак, чарнўшкі, чарнўшок
26 👁