ХАЦЯМСЯ злуч. Хоць. Хацямся і веріла бабка ў Бога, але ж у цэркаў не хадзіла. Стаі Лёзн.
ХВАРСЕЦЬ незак. Задавацца, фанабэрыцца. Во хварсіць як! Ты только паглядзі. Канашы Гар. Параўн. ханабырііца.
ХВАСТАЧ м. Кухонны ручнік. Маці схапіла са сцяны хвастач ды за мной, хацела адлупцаваць. Горкі Беш.
ХЕЎРА, ХОЎРА ж., груб. Неакуратная, неахайная жанчына. Ну і лютаваў ён з хеўры сваёй. Гута Паст. Нейкую хоўру сабе ў жонкі ўзяў. Лужасна Віц. Пайшла хоўра жыта жаць, забылася серп узяць. Канашы Гар. Такой хоўры яшчэ свет ні відзіў. Клясціцы Рас. Параўн. халтама, хлондра.
ХІБАРА ж., экспр. Старая, недагледжаная хата. Аддзельна хібара стаяла ў дзіреўні – там і сабіраліся: танцавалі, песні пелі. Езярышча Гар. Жывём во ў такой хібары. Гута Паст.
ХІЛЫ прым. Слабы, які мае малую сілу. А ў нас і конік той быў хілы. Езярышча Гар.
ХІСЦЬ ж. Сімпатыя, улюбёнасць. У хлопца да дзяўчыны такая хісць была. Зубава Арш.
ХЛАМОЎНІК м. Кладоўка, падсобнае памяшканне. Прынясі ты з хламоўніка сала. Янкавічы Рас. Параўн. хабунька, хабуня.
ХЛЁСТКІ прым. Вяртлявы, непаседлівы. Такі ўжо хлёсткі – на месцы ні ўседзіць. Верхняе Глыб. Параўн. хонды.
ХЛІХАТАЦЬ незак. Смяяцца. А яму абы хліхатаць! Зелеўшчына Леп. Як захліхатаў, што мы пачулі. Мяшкова Тал.
ХЛОНДРА, ХЛЮНДРА ж., абразл. Неахайная, безгустоўная жанчына. Ходзіш, як хлондра якая. Казімірава Пол. Хоць і дзяўчына, а такая хлюндра. Станіславова Дубр. Снімі ты гэту сукенку, як хлюндра ў ей. Савуткі Шарк. Параўн. хеўра, хоўра.
ХОНДЫ прым. Хуткі, шпаркі. Мой малы такі ўжо хонды! Мікіціха Шум. Параўн. хлёсткі.
ХЛОП м. Кошык, да якога прывязвалася вяроўка, спецыяльна прызначаны для лоўлі галубоў. Хлоп апракінуў – пціцу злавіў. Малыя Лётцы Віц.
ХЛОПАЎКА ж. Самаробнае прыстасаванне для знішчэння мух. І дзе ета мая хлопаўка падзелася? Лужасна Віц.
ХЛУД м. Пуга з вузлом на канцы вяроўкі. Заўсёды хлуд з сабой носіць і сабак лупцуе. Папоўка Сен.
ХЛУД н., зб. Смецце. Хлуд вынісці нада. Старое Лядна Леп. Увесь хлуд чыста вымяла. Гута Паст.
ХЛУД ж. Стрэмка. Загнаў хлуд сабе ў палец. Зорнікі Беш. Загнаў хлуд, так коліцца ў пальцы. Галбея Паст.
ХЛЫБЫСТАЦЬ незак., экспр. 1. Сцябаць. Стаіць і пугай хлыбыстаіць. Канашы Гар. 2. перан. Злоўжываць спіртнымі напоямі.
76 👁