Старонка 323
◀ / 359 ▶
ХАПАТЛІВЫ прым. Хуткі, таропкі, паспешлівы. Хапатлівыя рукі ў яе былі. Мількі Брасл. Хапатлівых людзей праца не любіць. Кутняны Пол. Хапатлівая такая дзеўка ў яе вырасла. Ваўчо Уш. ХАП м. Прыстасаванне для пагрузкі, перамяшчэння груза. Машыну падгоняць, хап паставяць і грузіць будуць. Янкавічы Рас. ХАПУГА аг., асудж. Прагны да нажывы. А гэты цягне ўсё дамоў. Во хапуга! Прыветак Сен. ХАПУН м., экспр. Ажыятаж, асаблівы попыт. Як у сізон, летам, дык на сахар хапун. Янкі Докш. ХАРАБРАВАЦЬ незак. Ганарыцца, выхваляцца. Ходзіць, харабруіць, як індзюк якей. Ноўка Віц. ХАРЛАКА ж. Вялікая мятла; дзяркач. А дзе ты падзеў харлаку, што ў хляве стаяла? Мішкавічы Шум. ХАРТЫ мн. Зграя, гайня сабак. Столькі хартоў па вуліцы бегаіць, што выхадзіць страшна. Мішкавічы Шум. ХАТНІК м., міф. Дамавік. Хатніка ўважаць нада, каб грошы вадзіліся, каб склок ні было, каб скаціна ні пала. Мікалаева Шум. ХАТОМКІ толькі мн. Клункі з рэчамі. Прібярі сваі хатомкі, пакідала во ўсё на пол. Канашы Гар. Параўн. хатуль. ХАТУЛЬ м. Вялікі клунак. Сабрала хатуль і пабегла праз лес да станцыі. Чыстаполле В.-Дзв. Хатуль на плечы павесіла, і пашлі ў лес за ягадамі. Адаменкі Лёзн. Усё цягае туды-сюды свае хатулі. Новы Пагост Міёр. Параўн. хатомкі. ◊ ХАТЫ СШЫВАЦЬ Хадзіць па суседзях, заходзіць у іх хаты без справы. Гэта зранку (абы толькі ні рабіць нічога!) хаты сшываць будзіць. Празарокі Глыб. ХАЎРУСІЦЦА незак. Сябраваць. Як было выгадна, тады хаўрусіліся з намі. Чарневічы Глыб. Раней яны хаўрусіліся, а цяпер і не размаўляюць. Коравічы Чаш. ХАЎТУРЫ толькі мн. Пахаванне. Сёння на сяле хаўтуры. Фролкавічы Беш., Канашы Гар. Памёр сусед. Заўтра пайду на хаўтуры. Празарокі Глыб. Уся дзярэўня на хаўтуры сабралася. Язна Міёр. На хаўтуры ўсім сялом ходзім. Верацеі Шарк. ХАХЕЛЬ, ХАХЕЛЬНІК м., экспр. Кавалер, малады чалавек. Ужэ новага хахеля нашла сабе – маладзец дзеўка! Канашы Гар. От, які ў яе красівы хахельнік. Весніно В.-Дзв. У ўнучкі кажды месяц новы хахельнік. Стралкі В.-Дзв. ХАХОЛ м. 1. Віхор, непаслухмяная пасма валасоў. На галаве ў цібе два хахлы – два разы жанатый будзіш. Сакольнікі Віц. 2. Чупрына. Які ў Мішкі хахол красівый. Казімірава Пол. ХАЦІНЦЫ мн. Новыя жыхары. Эта нашы хацінцы ідуць. Абольцы Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶