Старонка 325
◀ / 359 ▶
А мужык ейный толька знаіць гарелку з дружкамі хлыбыстаць. Кулакова Віц. Каб гарэлку хлыбыстаць, грошы найдзіць. Янкі Докш. ХЛЮНДРА гл. ХЛОНДРА ХЛЯБУН м., абразл. П'яніца. Хватаіць такіх хлябуноў і ў нас, і ў горадзе. Замошша Брасл. ХМЕЛІШЧА н. Лясная паляна, зарослая хмелем. Па лясу ідзеш – з хмелішча такей запах! Езярышча Гар. ЧМУТ м., асудж. Пустаслоў, чалавек, які гаворыць лухту. Гэты чмут будзіць толькі галаву табе тлуміць. Гарбачэва Рас. ХОЛЬНЫ гл. ХАЛЁНЫ ХОЎРА гл. ХЕЎРА ХРАК, ХРЯК м. Некастрыраваны кабан, кныр. У гэтым годзе храка толькі сасед гадуіць. Леснікі Глыб. Храк, наеўшыся, ляжаў на дварэ. Вялікі Поўсвіж Леп. Храк наш нешта неспакойны. Стараселле Леп. Нашу свінню заўтра да храка нада весці. Крычава Міёр. Храк чуць дзверы не зламаў. Антраполле Чаш. На ферму храка прывязлі – кравівы, у пятны. Бярэзіна Шум. У хлеве храк рохкаў. Кардон Шум. Хряк – ета кабан, каторый пакрываіць. Мазалава Віц., Канашы Гар. ХРАМЕЦ м. Кульгавы чалавек. Гэты храмец за ім не ўспеіць. Узмёны Міёр. ◊ ХРАНЦЫ НА ЦІБЕ! Зламыснае пажаданне, праклён. Хранцы на цібе! Гад такей расцець! Канашы Гар. ХРАПА ж. Пасечаная, здробненая на корм жывёле гародніна. Храпа парублена на корм кабанчыку. Серкавіцы Тал. Раніцай храпай карміць свінней буду. Шаркаўшчына. ХРУМКІ, ХРУСТЫ, памянш. ХРУСЦІКІ мн. Печыва, хрушчы. Цэлую талерку хрумак напяклі. Чарневічы Глыб. Бабуля хрустоў хацела напячы. Мікалаёва Міёр. Так укусна хрусцікаў з малаком паесці. Казімірова Пол. ХРЫБЕТНІК м. Пазваночнік. У мяне так хрыбетнік скруціла. Чарневічы Глыб. ХРЯК гл. ХРАК ХУДА прысл. Дрэнна (пры характарыстыцы псіхічнага стану чалавека). Худа без роднай хацінкі. Забелле Беш. Так худа мне была без яго. Канашы Гар., Высачаны Лёзн. ХУДАК м. Бядняк. Па ўсім відаць, што ён худак. Станіславова Дубр. ХУДОБЕЛЬ, ХУДОБІНА аг., неадабр. Худы чалавек. Ну й худобель, глядзець німа як! Латышы Глыб. Каб болі еў, не быў бы такім худобінай! Янкі Докш. Яна адна ў дзярэўні такая худобіна была. Старое Лядна Леп. ХУНЬКА ж. Посцілка. Нада ўсе хунькі вымаць, пакуль пагода стаіць. Гацькаўшчына Арш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶