Старонка 315
◀ / 359 ▶
УРАЖЫНА аг., неадабр. Упарты чалавек. Во ўражына якая! Нічога не зробіць так, як яе просяць. Ну і характар! Новы Двор В.-Дзв. Параўн. упар, упарціна, упорына. УРАЗ м. Хвароба жывата. Ураз паяўляецца ад цяжкай работы, натугі. Мокавічы Чаш. УРОДА ж. Ураджай. Сёлета добрая ўрода. Станіславова Дубр. У тый год урода на ягады выдалась. Зароўе Леп. Людзі гадаюць, якая будзіць урода на збажыну. Лужкі Шарк. УРОІЦЦА зак. Уявіцца, уздумацца. Уроіцца цётцы чорт яго знае што, от і страх наганяе на малых. Коравічы Чаш. УРОКА ж., УРОЦЫ мн. Сурокі. Каб у цябе ўроцы не бываці. Ноўка Віц. Знінацку забалела нага. Пэўна ўроцы. Макаравічы Докш. УРУЧЧА н. Палка, кій. Зараз як вазьму ўручча! Селішча Уш. УРЫВАК м. Кавалак, частка вяроўкі. Зачапіла карову за ўрывак і павяла дамоў. Адаменкі Лёзн. УРЭЗ м. Абрэз; вінтоўка з укарочаным, абрэзаным ствалом. Мы, дзеці, не ведалі, дзе ляжыць бацькаў урэз. Слабада Шум. УРЭКА ж. Бераг ракі. Усе на ўрэкі паселі і рыбу ловяць. Казімірова Пол. УС м. Месца, дзе злучаюцца дзве рэчкі. За касцёлам находзіцца ус. Ула Беш. УСАК м. Сом. Усакі па ямам. Заазер'е Тал. УСЕРДЗІЦЦА зак. Раззлавацца. Яна на яго дужа ўсердзілася. Канашы, Сяло Гар. І чаго яны на мяне ўсердзіліся? Арлея Пол. Сына выгналі: прадсядацель усердзіўся. Белая Ліпа Сен. Параўн. узліцца, усханабэрыцца. ◊ УСЁ ДУДОЙ Усё вельмі добра. У школе я была круглай атлічніцай, у мяне было ўсё дудой. Ляснеўшчына Уш. УСЁНАК м. Адтуліна, уваход у рыбалоўную снасць. У бучу – усёнак, рак заходзіць туды. Старыя Крукі Міёр. УСКАЛОЦЦА зак., экспр. Рана ўстаць. Ускалолась ні свет ні зара. Канева Сен. УСКОП прысл. Разам, сумесна. Ды што ты, ускоп добра работу рабіць любую. Язна Міёр. Параўн. умесна. УСМАЛ м. Амярцвелая смалістая частка ствала хвоі, якая добра гарыць і выкарыстоўваецца як падпал; смаляк. Перш усмал прынясі. Камень Леп. УСМЯГНУЦЬ зак. Утушыцца (пра ежу). Каша ў печы ўсмягла. Сухавержжа Міёр. УСТОРКНУЦЬ, УСТОРНУЦЬ зак. Абуць, надзець на ногі (звычайна наспех, часова). Усторкнеш бацінкі на ногі. Гастынічы Тал. Во, хоць боты ўсторні. Новы Двор В.-Дзв., Канашы Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 359 ▶