ТРАХТАВАЦЬ незак. Частаваць. Hy, чым будзеш трахтаваць? Варнелі Брасл. ТРАІДЦНЬІ толькі мн., абрад. Памінкі на трэці дзень пасля пахавання. На трэцці дзень адправілі трацціны. Пугачова Докш. Па бацьку справілі трацціны. Станіславова Дубр. ТРОКНУЦЬ зак,, экспр. Сказаць не падумаўшы. Во трдкнуў дык трокнуў! Кублічы Уш. TPOHAK м. Ствол. Трднак у дрэва прамы i высокі. Беразіно Докш. TPOHKI толькі мн. Дробная бульба. Сабірай yce трднкі ў вядро. Грабяніца Віц. ТРОПНУЦЬ зак. Ударыць нагой (пра жывёлу). Кароба трдпнула i разліла ўсё малако. Лісуны Арш., Ноўка Гар. Трдпнула na банцы малако iразлілося. Сар'я В.-Дзв. ТРОХМАСЬКА ж. Кошка трохколернай масці. Трохмаські гэта ж самыя лавушчыя коткі. Лукашова Паст. ТРОХСЦЕН, ТРОХСЦЕНАК, ТРЫСЦЕНАК, ТРЫСЦЁНШК м.9 ТРЫСНЯ ж. Трысцен. Да круглай хаты прыстроены трохсцён. Дзёрнавічы В.-Дзв. Трохсцёнак у іх быў, згарэў патом. Чапукі Miep. Сначала пастроілі хату, a ўжо патом трысцёнак. Мішуткі Від. Трысцённік збудавалі някепскі. Пераходцы Леп. Лацвей табе: хата з трыснёй. Бугаі Уш. ТРУБІНА ж. Скрутак. Падножнікі ляжалі ў трубінах. Казімірова Пол. ТРУД м. Сып. Дык ён увесь нейкім трудам пакрыўся. Весніно В.-Дзв. ТРУДНАВАЦЬ незак. Мучыцца, цяжка хварэць. Труднавала яна доўга перад смерцю. Ваўкалата Докш. ТРУМЕЛЬЧЫК м. Невялікая каструля з ручкай. Поўны трумёльчык бульбы наварыш, сюды-туды - няма. Ажуройсці Паст. ТРУМЦЕЦЬ незак. Бурчаць, выказваючы нездавальненне.Чаго трумціги, як дзед стары? Пачаевічы Чаш. ТРУНІЦЬ незак. Злосна жартаваць, іранізаваць. Ён чалавек урэдны, любіць труніць. Замошша Брасл. ТРУСАЯ ж., асудж. Пра неразумную, бесталковую жанчыну. Нявесткаўіх такая трусая, што абнясі Божа! Дзёрнавічы В.-Дзв. ТРУСКАЦЬ незак. Есці шмат сырой садавіны ці гародніны (звычайна пра дзяцей). Цэлы дзень трускае i трускае - то яблыкі, то моркву. Дварэц Чаш. ТРУТШЦЬ незак., неадабр. Спаць. Захаджу да суседкі ўжо пад абед. a янаўсё трутніць. Кубелеўшчына Шарк. Параўн. тухнуць
Дадатковыя словы
саря, трумцігй, трўбіна, трўбінах, трўніць, трўскае, трўскаць, трўтніць, трўтшць, тўхнуць
4 👁