ТРАПЛЦЬ незак. Мянташыць, вастрыць мянташкай касу. Мне яшчэ дзве касы трапаць. Дрысвяты Брасл. ТРАПАЧКА1 ж., асудж. Балбатлівая жанчына. Трапачка табе нагаворыцъ бочку арыштантаў. Мнюхі Міёр. Не слухам ты гэту трапачку. Задоры Шум. ТРАПАЧКА2 ж. Мянташка, наждачная лапатка, якой востраць косы. Трапачка ляжыць на прыпечку. Чарневічы Глыб. Раней трапачкай касу вастрылі. Лужкі Шарк. ТРАШНА ж. Сцежка паміж градамі. Трапіна ўжо зарасла, палоць трэба. Шарагі Міёр. ТРАПІЦЬ незак. Высочваць звера. Я ў той дзень доўга трапіў, але вярнуўся нг з чым. Дразды Беш. ТРАПКОЎКА ж. Пакрывала, пашытае з ласкутоў. Пасцялі трапкдуку пад бок. Коравічы Чаш. ТРАПЯТУХА ж., экспр. Старанная гаспадыня. Кума мая такая трапятуха, у её хочыць зрабіць як найлепш. Валосава Тал. ТРАПЯШКАЦЬ незак. Махаць. Як выйдзеш на дарогу, трапяшкай рукамі, можахто i астановіцца. Галубава В.-Дзв. ТРАСІЛКА, ТРАСУЧКА ж. Бульбакапалка. Цяперака трасілкі не даб'ешся, бо ўсе капаюць. Мікіціха Шум. Трасучкай выкапалі ўсю картошку. Антонаўка Арш, ТРАСКА ж., зб. Дранка. Даўней хату крылі траскби Галубчыкі Глыб. ТРАСКАНЯ ж. Журба, смутак. Толькі трасканя на сэрцы засталася. Празарокі Глыб. ТРАСОТШК м. Месца на двары, дзе сякуць дровы. На трасотніку manop кінуў. Вялікае Сяло Сен. ТРАСУНл*. Заяц. Трасуноўмногаў нашым лесе. Язна Міёр. ТРАСУХА1 ж, Ліхаманка. У дачкі трасуха, цемпература высокая. Алексінічы Сен. ТРАСУХА2 ж. Топкае балота, дрыгва. На трасуху не хадзі зацягне. Завер'е Брасл. Параўн. топішча. ТРАСУЧКА гл. ТРАСІЖА ТРАСЯНЕЦ м., ТРУШАНКА ж., зб. Трасянка, корм скату, прыгатаваны з сумесі саломы i сена. Карову кармілі трасянцдм. Дзеркаўшчына Глыб. Нада прынесці трушанкі карове. Беліца Сен. Трушанкі дала, пасля дам паранкі. Камень Леп. ТРАСЯНКА ж. Халадзец, квашаніна. Hy i смашная ў бабулі трасянка! Галбея Паст. ТРАХАЛА ж г р у б. Неразумная, бесталковая жанчына ці дзяўчына. Суседка мая трахала такая, нічога na-людску зробіць не можа. Надазер'е Глыб. Ну i трахала, слоў німа. Ёды Шарк. Не знае, наго хоча, такая трахала. Мілашкі Брасл
Дадатковыя словы
дабешся, завере, надазере, трапкдўку, трапятўха, трасбтніку, траскбй, трасўха, трасўху, трасўчка, трасўчкай, трўшанка, трўшанкі
7 👁