Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ТРУХАЦЬ, ТРУХНУЦЬ незак. Баяцца, палохацца. Чаго ты трухаеш? Кугоні Уш. Што ты трухнеш, як заяц? Воўкаўшчына Міёр. ТРУШАНКА гл. ТРАСЯНЕЦ ТРУШКА ж. Булка. Свята на тыдні будзіць. Трушкі пякуцъ yce. Каменка Тал. ТРЫБЛО н., груб. Бруха, страўнік (жывёлы). Карова набіла сабе трыблд яблыкамі i болей нічогаў рот не бярэць. Іванск Чаш. ТРЫЛУЗА аг., абразл. Чалавек, які гаворыць недарэчнасці, глупства. Сват ейны яшчэ той трылуза. Савуткі Шарк. ТРЫЛУЗІЦЬ незак,,, экспр. Гаварыць недарэчнасці, глупства, пляткарыць, хлусіць. Трылузіла тут такое, што мне аж дрэнна стала. Бачэйкава Беш. Прыйшоў тут, трылузіў нешта. Паўазер'е Беш. Збіраіі{ь з дуба, трылузіць, вярзець небыліцы. Сакольнікі Віц. Ды перастань ты трылузіць, дай чалавеку сказаць! Псуя Глыб. Не трылузь ты, бацька. Гута Паст. Што ты там трылузіш? Заробіш ты ўмяне! Забалоцце Уш. ТРЫНОСКА ж. Насоўка. Ва ўсіх у кішэні трыноска была, чым ярчэй, тым спрытней. Паставы. ТРЫСНЯ, ТРЫСЦЁНАК, ТРЫСЦЕННІК гл. ТРОХСЦЕН ТУЗГАЦЦА незак. Важдацца, намагацца нешта зрабіць. Што тыўсё там тузгаешся? Угрынкі Уш. ТУКАЦЬ незак., экспр. Крычаць, лаяцца (звычайна на дзяцей). Усе дзеці як дзеці, а на цябе тукай, як на ваўка. Грыгаравічы Леп. ТУМАК м., абразл. Дурань, тупіца. Ён жа як тумак: нічога не панімаіць. Канева Сен. Ён так усё жыццё тумаком аджыў. Дворышча Леп. ТУМАР м., іран. Багатыр, багацей. Тумарам стаў, нос задраў у неба. Барсукі Дубр. ТУМАРНІК мэ кспр. Пануры, маўклівы, нелюдзімы чалавек, пустэльнік. I дзе яна толькі тумарніка такога мужыка знайшла. Латышы Глыб. Не будзь тумарнікам. схадзі на свята. Макаравічы Докш. Брат яг о саўсім зрабіўся тумарнікам. Вярэнькі Паст. Што з гэтым тумарнікам гаварьщь? Старое Сяло Уш. Што ты хочаги даказацъ тому тумарніку? Сабалі Чаш. ТУ МАР ИЩА ж э к с п р. Пустэльніца, адзінокая жанчына. Мамачка, пусці на танцы, не хачу дома сядзець, як тумарнща якая. Сабалі Чаш. ТУРАВІЦЦА незак. Спяшацца. Над а мне туравіцца ісці сена грабіць. Сяляўшчына Рас. ТУРКАЎКА ж., ТУРОК1, ТУРЧОК1 м„ заал. Мядзведка, шкоднік сельскагаспадарчых культур. Уся бульба туркаўкай нагрызена. Быцава Беш. Гэтым годам турок паеў у нас усю моркву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паўазере, трылўза, трылўзь, трылўзіла, трылўзіць, трылўзіш, трылўзіў, трўхнеш, трўхнуць, трўшкі, тўзгаешся, тўкай, тўмарам, тўркаўка, тўркаўкай
2 👁
 ◀  / 359  ▶