Старонка 284
◀ / 359 ▶
СТРУГАЧ м., буд. Гэбель. Стругач мне застаўся ад дзеда. Ула Беш. СТРУЖЖА н., зб. Стружкі. Пастругаў? Прыбяры за сабой стружжа. Матырына Уш. СТРУМЕНЬ м. Стрэмя. Залатыя струмені ўсе пад пахай нясуць. Шаркоўка Леп. СТРУХАВАЦЬ незак. Страсаць. Ні нада тут струхаваць адзёжу. Бігосава. В.-Дзв. СТРУХНУЦЦА зак. Зварухнуцца, скрануцца з месца (часцей з адмоўем не). Сядзіць і не струхнецца з места, колькі не гавары. Расоны. СТРУШНЯ ж. Вечарынка. Дзеўкі і хлопцы хадзілі на струшні. Шацяні Сен. СТРЫКАЦЬ незак. Апякаць крапівой. Страківа стрыкаець яму рукі і твар. Дварэц Чаш. СТРЫКУНЧЫК м. Насякомае конік. Так хороша: ясны дзень, сонейка грэе, прыгаюць стрыкунчыкі. Старыя Лаўкі Чаш. Параўн. стракатунчык. СТРЫКУЧКА гл. СТРАКІВА СТРЫМОРДЗІЦЦА зак. Распухнуць (пра твар). Пчолы так скусалі, аж стрымордзіўся, бедны. Бабышкі Міёр. СТРЫНЯ ж. Свіран, гаспадарчая пабудова. Каб лепш зерне захавалася, складалі яго ў стрыню. Старыя Крукі Міёр. Параўн. свіронак у 2 знач. СТРЫСЦІЦЬ гл. СТРАШЧЫЦЬ СТРЭЛКА ж. Страказа. У цябе ўсё, як у той байцы пра Стрэлку і Мураўя. Мар'янполле Брасл. Глядзі, дзетка: вунь стрэлка лятае над болотам. Боркавічы В.-Дзв. Па рушніку то лісцікі, то стрэлкі вышываю. Бараны Глыб. Каля сажалкі богата стрэлак лётае. Воўкаўшчына, Леснікі Глыб. Стрэлка села на красную розу. Стараселле Леп. Вунь кот як за стрэлкай ганяецца. Цілеўцы Міёр. Як хороша мільцяшыць крылцамі зялёная стрэлка. Багатырская Пол. Каля запруды столькі стрэлак, аж брыдка ваду браць! Шаркаўшчына. СТРЭЛКА ж. Лядзяк. Стрэлкі – ета сасулькі, што вісяць на крышэ. Грабяніца Віц. Параўн. саплі, сусолка. СТРЭНІЦЬ зак. Сустрэць. Я стрэніла брата ля школы. Зубава Арш. СТРЯПАЦЬ гл. СТРАПАЦЬ СТУДЗЕНЬ м. Студня, калодзеж. У суседзяў студзень добры, вада смачная. Мурагі Рас. СТУДЗЯНЕЦ гл. СЦЮДЗЕНЬ СТУЖАВАНКА ж. Саматканая посцілка. Прыбрала ложак, пасцяліла на яго стужаванку. Валосава Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶