СТУКАЦЦА зак. Чокацца. Як п'юць, заўсягды стукаюцца. Мяжа Гар.
СТУЛА ж. Высокі табурэт, стул. Нявесту саджалі на стулу, каля жаніха, а па абедзве стараны бацькі ўссядалі, далей – родныя, патом – блізкія, саседзі, друзья. Гунчанкі Віц. Вазьміце стулу і прысядзьце, а то стаміліся. Свяціца Пол. Параўн. столак, стулка.
СТУЛА ж., рэліг. Доўгая стужка – адзін з важных элементаў адзення святароў, якую яны носяць на шыі падчас споведзі. На каждае свята ў ксяндза розная стула. Папшычы Глыб.
СТУЛКА гл. СТОЛАК
СТУЛЬЦЫ толькі мн. 1. Страва з парэзанай на кавалкі бульбы ў лушпінах. Звары бульбу ў лушпайках, бабуля зробіць стульцаў. Слабада Шум. 2. Страва з варанай патоўчанай бульбы і мукі. Варыную бульбу таўклі, патом дабаўлялі муку аржаную, каталі ету масу, наразалі і абжарывалі – стульцы называліся. Вядзерава Беш. Стульцы сянні дужа ж укусныя – на, пасмакуй. Лугавыя Віц.
СТУПАК м. Ступня. У Фёдара Махно такія ступакі былі, што ні адзін шавец ні браўся шыць яму боты. Лугавыя Віц. Баліць нага ў ступаку. Крыпулі Докш., Высачаны Лёзн. Боты ногі нацерлі – на ступак неяк стаць. Дуброва Чаш.
СТУПАК м. Абутак без галяншчаў (звычайна старыя абрэзаныя боты). Яна зняла ступакі, прылягла на ложак. Пышна Леп.
СТУПАЛІШЧА н. Тратуар. А гаварылі тады такое пра такіх вучняў: кніганоша па ступалішчу на пазорышча пашоў. Задуброўе Віц.
СТУПЕЦ м. Кадка. Ступец рабілі з дрэва, у ім квасілі капусту, гуркі, трымалі ваду. Бубалі Шум.
СТУПНІЦА ж. Ступа. Таўклі семя ў ступніцы, макалі хлеб ды елі. Вядзерава Беш.
СТУШАВАЦЦА зак. Заблытацца. Нешта я стушавалася, ідзі памажы. Белая Ліпа Сен.
СТЫДАЦЦА гл. СТАДАЦЦА
СТЫДНІЦА ж., асудж. Бессаромніца. Стыдніца ты! Хоць бы прыкрылася адзежынай! Кублічы Уш., Дразды Лёзн. Параўн. срамідла.
СТЫКАЛЬНІК м., ткац. Прылада ткацкага станка; пруток. Хлопча малы ўзяў стыкальнік і гуляецца. Вярхоўе Беш. Ні маючы стыкальніка, бабця ні можа пачаць ткаць. Савуткі Шарк.
СТЫКАЦЬ незак. Сутыкаць, зводзіць у рожкі, сварыць людзей, выклікаць канфлікт. Хітрая, любіць стыкаць людзей. Вядзерава Беш.
СТЫКОЎНІК м. Палатно, якім на кроснах датыкалі аснову да самага канца. Стыкоўнік сянні прыладзілі і кросны даткалі. Чарневічы Глыб.
79 👁