СТРАМНІК м., СТРАМНІЦА ж., неадабр. Чалавек без сораму, непаслухмяны. Ах ты страмнік які! Уна Лёзн. Страмніца ты, большая ўжэ, а саўсім не памагаеш бабулі па хазяйству. Дразды Лёзн.
СТРАМНІЦА ж. Сарамлівіца. Якая ж ты страмніца, будзь смялейшаю! Карабінавічы Дубр.
СТРАПА ж. Страха. Мой бацька на страпе ўжо другую гадзіну. Мілашкі Брасл.
СТРАПАЛІЦЬ незак.,экспр. Хутка, бойка гаварыць. Узяўся чытаць і так страпаліць – слухаць люба. Палата Пол. Не страпалі ты так, а то нічога не паняць. Вяцера Чаш.
СТРАПАЛЬШЧЫК м., буд. Стропальшчык. Страпальшчыкам можна рабіць і на стройцы, і на заводзе. Гута Паст.
СТРАПАЦЬ, СТРЯПАЦЬ незак. Працаваць, выконваць дамашнюю работу. Жонка страпае каля хаты. Марачкова Рас. Цэлый дзень во стряпаю па хазяйству – а толку? Ноўка Гар.
СТРАПОК м., памянш. Строп, стык бакоў страхі. Калбасы павесілі ў самы страпок. Шыці Шарк.
СТРАСІБАВАЦЬ зак. Патраціць, бесталкова распарадзіцца чым-н. Дзясятку дала ўнуку, дык страсібаваў іе ўжо ўчора. Дёрнавічы В.-Дзв. Параўн. старабесаваць.
СТРАЎНІЦА ж. Кухня. Пагарэла наша каша, а з ёй і страўніца. Астроўна Беш.
СТРАШЧЫЦЬ, СТРЫСЦІЦЬ зак. Страсціць; ссукаць, злучыўшы разам (ніткі, валакно). Зараз ніткі трэба страшчыць. Лескавічы Шум. Ужо саўсім нічога ні віжу, нават ніткі стрысціць не магу. Угрынкі Уш.
СТРЕЛКА ж. Страказа. Я віздзе, дзе ні бываю, стріказу стрелкай заву. Забор'е Рас.
СТРОІЦЦА незак. Прыбірацца, прыгожа апранацца, збірацца куды-н. Кожную нядзелю мая бабка строіцца да касцёла. Варапаева Паст.
СТРОІЦЬ незак. Гатаваць, варыць, збіраць на стол. А яды столькі строіць ці трэба? Сценка Докш., Галбея Паст. Дзяўчаты строяць калбасу, а мальцы строяць гарэлку. Гомель Пол. На Тройцу яду нада строіць, як на Паску. Пазнякова Пол.
СТРОЙНА прысл. Прыгожа. Стройна ўсё палучылась, люба глянуць. Белішкі Паст. Як стройна спявае! Вярэнькі Паст.
СТРОМЫ прым. Хуткі, спрытны. Малец быў такі стромы: не паспелі агледзецца, як вярнуўся назад. Мікалаёва Міёр.
СТРОНЦІЦЬ зак. Пакалечыць, звіхнуць, пашкодзіць. Стронціў руку і нічога не робіць. Косарава Глыб. Як жа ён ішоў, што нагу стронціў? Чарневічы Глыб.
СТРОЎ м. Востраў на балоце. Пашлі ў грібы ў Лісі строў. Драбушова Беш.
76 👁