Старонка 280
◀ / 359 ▶
СТАРПЕР, СТАРПЕР, СТАРПЁР м., абразл. Стары, ні на што не варты чалавек. Старпер гэты - труха з яго сыплецца, а ён усё да дзевак. Свіла Глыб. Куда ты, старпер? Маладой яму захацелась! Слабодка Леп. Старпёра палюбіла. Лужасна Віц. СТАРЧЫК м. Жабрак. Трэба парадаваць старчыка, надзяліць яго чым-небудзь. Вядзерава Беш. СТАРЫННІК м. Дом-інтэрнат для састарэлых людзей. Лепш бы старыннік са школы зрабілі, каб не пуставала. Лучайка Шарк. СТАРЫЦА ж. 1. Стары, закінуты дом. Гэта старыца некалі была, помню, добрай сядзібай. Мікалаёва Міёр. 2. Ранейшае месца жыхарства, ранейшае селішча, месца, дзе стаяла хата і былі прысядзібныя будынкі. Пайду на старыцу, можа, яблыкі ў садзе там сабяру. Мікалаёва Міёр. Нада заўтра на старыцы сена зграбіць у капяшкі. Лазічы Глыб. Параўн. сёдзенне. СТАТЭЧНА прысл. Самастойна, незалежна. Ксеня паводзіла сябе статэчна. Булахі Глыб. СТАЎ м. Сажалка. У ставе многа рыбы. Каханавічы В.-Дзв. СТАЎБУН, СТАЎБУК м. 1. Гліняны посуд (збан, гарлач, гаршчок) для захоўвання малака. На паліцы стаіць стаўбун з малаком, прынясі ды налі сабе. Бігосава В.-Дзв., Карабы Глыб. Малако ў стаўбун працэжывай. Звязда Леп., Анкуды, Вярэнькі, Круткі Паст. Любіў дзед папіць халоднага малачка са стаўбуна. Сарочына Уш. А ці прывязлі вы нам стаўбуны новыя? Пранікі Уш. Лепей за ўсё млека захоўваецца ў стаўбуне. Шаркаўшчына. Было, наставім у стаўбуны малака, потым і смятанка свая, і тваражку атагрэем, і маселка саб'ём. Германавічы, Дворнава Шарк. У стаўбун малако лілі, яно там даўжэй хранілася і ў стаўбуне халаднейшым было. Пятровічы Шарк. Нясла малако ў хату, стаўбук выслізнуў з рук і разбіўся. Турлы Паст. Параўн. састойка. 2. Любы посуд, у якім трымаюць ваду ў хаце. Стаўбун стаіць звычайна ў куце каля шчытка, туды мы ліём ваду са студні. Шаркаўшчына. СТАЎБУН м. Бойка; прылада для збівання масла са смятаны. Вазьмі стаўбун і бі, пакуль масла не саб'ецца. Булахі Глыб. СТАЎБУНОК м. 1. Памянш. да СТАЎБУН. Гліняны посуд для малака, радзей - для квасу. Стаўбунок малачка я табе дам. Яніна В.-Дзв. Малако разлілі ў два стаўбункі і паставілі на нач у кладоўку. Абруб, Кавалі Глыб. Стаяць поўныя стаўбункі з малаком, а ніхто ні п'ець. Каміншчына Глыб. Малак з-пад канкі я кажны раз у стаўбунок зліваю. Аўсянка Міёр. У бабулі ў стаўбунку ёсь свежае малако. Новы Пагост Міёр., Апанаскавічы, Кублічы Уш. 2. Шкляны слоік, у якім захоўваюць малако. Трохлітровыя стаўбункі стаяць у сенях пад лавай. Верацея, Тупічына Шарк. Параўн. сцякляннік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶