Старонка 281
◀ / 359 ▶
СТАЎКА ж. Бабка; малая ўкладка снапоў на полі. На поле глянеш - адны стаўкі стаяць на пожні. Верамея Арш. СТАЎКА ж., пчал. 1. Пчаліны домік. У мяне ёсь на агародзе сем ставак з пчалінымі сем'ямі. Дабравольск Тал. 2. Вулей або шпакоўня на дрэве. І сёлета ў стаўку шпачкі прыляцелі. Снегі Міёр. 3. Прылада або невялікі вулей для прываблівання пчол. Падай мне стаўку, можа, ўдасца заманіць пчол. Старое Лядна. СТАЎКА ж. Сажалка. Дзе ж мае вуткі, мо, на стаўцы купаюцца? Дуброва Чаш. СТАЎМА прысл. Вертыкальна, перпендыкулярна да зямлі. Калі хто з сям'і клікушай стаў - у парозе шукай гвоздзь, забіты стаўма. Ноўка Віц. СТАХ м. Налічнік, ліштва. Да празніка нада пакрасіць стахі. Стахоўка Арш. СТАЦЬ зак. Уладкавацца. Як ужо станіш на работу, грошы будзіш зарабляць. Слабада Глыб. СТАЯК м., пчал. Калодачны вулей. Стаякі ў лесе для пчол ставілі. Зароўе Леп. СТАЯЧКА ж. Калыска, якая стаіць на падлозе. У стаячкі дзіця малое ляжала. Бокішава Шум. СТВАЛАВІНА ж., адзінк. Павалены і ачышчаны ад сукоў ствол дрэва. А са ствалавін у нас сложына баня. Звёздная Арш. СТВАЛАВЭЙ прым. Стваловы, які пайшоў у ствол (пра гародніну). Ета ствалавэй бурак. У етым гаду многа ствалавых буракоў - хто іх знаіць, чаго яны ідуць у ствол. Яроненкі Гар. СТОЕНЬ м. Нізкае месца, дзе заўсёды стаіць вада. На балоце кругом адны стоені. Янкавічы Рас. СТОЙКІ толькі мн., абрад. Памінальная служба пры пахаванні нябожчыка. Маці мая ўсягда стойкі стаяла па пакойніках. Ноўка Віц. СТОЛАБ м. Слуп. Што стаіш, як столаб, бытта работы няма?! Іказнь Брасл. СТОЛАК м., СТУЛКА ж. Зэдлік; невысокі услончык; маленькая нізкая лаўка; стул. Дзед такі ладны столак зрабіў, аж карову даіць ісці жалка садзіцца. Дрыгучы Міёр. Вазьмі столак ды пасядзі ў цяньку пад грушкай, аддыхні. Дворнава Шарк. Люблю ля шкапа на стулкі сядзець. Раманава Гар. Січас стулку прынясу сесці. Жданаўка Шум. Стулка вельмі зручная на кухні, папрашу дзеда зрабіць шчэ адну. Заазер'е Пол. Сядзь на стулку, пасядзі, не круціся пад нагамі. Сухі Бор Пол., Абольцы Тал. Параўн. слонік. СТОМАК м. Ложак. С вечару стома ўсё ўремя на стомак гоне. Ілава Шум. СТОПАК м. Атопак; стары, зношаны абутак. Эты стопак ужо нада выкінуць вон даўно. Радчонкі Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶