Папкі Шарк. Засталося толькі стажарыну сена навазіць. Абольцы Тал. Параўн. сенавал, сенавалка, сённік у 1 знач., собка. 2. Сцірта. Салома ў стажарне стаіць усё лета. Весніно В.-Дзв. 3. Стрэшка над стажком. Зрабі стажарню, а то зацікае. Грыбоўшчына Шарк.
СТАЖОК м. памянш. Укладка дроў у выглядзе стажка. Злажы дровы ў стажок. Крулеўшчына Докш.
СТАКАШОК м., памянш. Стакан, шклянка. Падай стакашок, стаіць у шафе. Гарадок. Во дзіцей васпіталі, у старасці хоць будзіць каму стакашок вады падаць. Вярэчча Гар.
СТАЛЕШНІК м. Абрус, настольнік. На свята на стол заўсягда сцялю сталешнік. Бабінавічы Лёзн. Нада ж, каб красіва было. Шчас дажа сталешнік новы дастану. Сухавержжа Міёр., Гараны Пол. Параўн. сурвэта, сурвэтка.
СТАЛЬНІЦА ж. Збітыя разам дошкі, на якіх свяжуюць (разбіраюць тушу) забітага кабана. На стальніцы кабана ўносілі ў хату. Булахі Глыб.
СТАЛЮТА ж. Карыта, у якім сякуць траву свінням. Каля хлява стаіць сталюга з зеллем. Гута Паст.
СТАЛЯВАННЕ н. Столь. Пад сталяванне кветкі свянцоныя павешалі. Ахрэмаўцы Брасл. У залу на сталяванне павешу новае святло. Мількі Брасл. Сталяванне мяняць будзем, бо цячэ, калі дождж дужы. Папоўка Сен., Лужкі Шарк.
СТАНАЎЛЯЦЬ незак. Ставіць, станавіць. У тым гаду нам пліту станаўлялі. Данілкава Тал.
СТАНУХА ж. Доўгая спадніца. А стануха была ў мяне цвятная, шалковая. Езярышча Гар.
СТАНУШКА ж. Мужчынская сарочка, ніз якой пашыты з грубага палатна. Станушкі тады ўсе мужчыны ў нас насілі. Стасева Лёзн.
СТАРАБЫТНЫ прым. Старажытны, устарэлы. Я табе нагаварыў ўсякіх старабытных словаў. Ясева Міёр.
СТАРАСТОЎНА ж. Дачка старасты. Не гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш. Баброва Леп.
СТАРБОЦЦЕ н., зб. Старое адзенне. А яна старбоцце нейкае носіць. Варапаева Паст.
СТАРЕЙ прым., выш. Старэйшы. Брат мой старей за міне быў на шэсць гадоў, даваенны. Канашы Гар.
СТАРМАЛА аг., асудж. Неакуратны чалавек. Зноў гэта стармала ўсё параскідала. Філімонава Гар. Параўн. сёпка.
СТАРОЖА ж. Варта. Пара ісці на старожу. Уна Лёзн.
СТАРОЖЫЛКА ж. Старожка, вартаўнічая будка. У старожылкі ціха было – відаць, спаў сторож. Серкавіцы Тал.
77 👁