ССУЧЫЦЬ зак. Ссукаць; звіць, скруціць некалькі нітак у адну. Трэба добра ссучыць, штоб патом добра было шыць. Пішчалава Арш., Вяцера Чаш.
ССЫП м., зб. Толькі што выкапаная і ссыпаная ў кучу агародніна (бульба, буракі, морква). Ціпер ссып зробім, а пасля разбяром, добрую аддзелім ад драні ўсякай. Каменка Тал.
СТАВОК м. Лазня. Сёлета новы ставок ставіць будзім. Мікіціха Шум.
СТАВЫ толькі мн., ткац. Кросны; станок для ткацтва. За ставамі да поўначы сядзела мама. Камоскі Беш. Перанясі ставы ў спальню. Цімошкава Міёр., Друцк Тал.
СТАГАВАЦЬ незак. Стагаваць, складаць у стог. Вечарам трэба стагаваць сена. Ходцы Сен.
СТАГАВІШЧА н., СЦЯЖАР м. Стажар'е; месца, дзе стаяў стог. Малы ўжо недзе на стагавішчы носіцца. Дварышча Шарк. На сцяжары ўсё пагніло. Кругляны Сен. Параўн. стажар'е.
СТАГАРКА ж. Стагавальшчыца; жанчына, якая на стозе ўкладвае сена. Стагаркай была мая мама, а патом і я, і сястра. Клясціцы Рас.
СТАГНУХА аг., экспр. Чалавек, які стогне, скардзіцца на жыццё, ные, плачаццца. Узялі ў лес нейкую бабу-стагнуху, не рады былі, што ўзялі. Жары Рас.
СТАДА ж. Статак. Раньшы ж як – стада была бальшая, у каждым дварэ карова была, а то і дзве, ні тое, што цяпер. Канашы, Ноўка, Яроненкі Гар.
СТАДАЦЦА, СТЫДАЦЦА незак. Саромецца. Што ты на дварэ стаіш? Не стадайся, ідзі ў хату. Мікалаёва Міёр. Маладая была, хлопцаў стыдалася. Галбея Паст. Як жа ён стыдаецца дзевак! Казяны Брасл.
СТАДНІК м. Пастух. Аднаго стадніка ў нас няма, кажды сам глядзіць за сваімі каровамі. Язна Міёр.
СТАЕМНІК м. Канюшня. Коней бацька павёў у стаемнік. Асвея В.-Дзв.
СТАЁЛКА ж. Спецыяльнае прыстасаванне, у якім малыя дзеці вучацца стаяць. Пакарміла дзіця, то занясі ў стаёлку. Косарава Глыб.
СТАЖАР'Е н. Месца, дзе стаяць стагі. Схадзі, сын, на стажар'е, набяры кароўцы сена. Бешанковічы. Параўн. стагавішча, сцяжар.
СТАЖАРКА ж. Пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для захоўвання сена. Стажарку рэдка дзе ціпер увідзіш. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ну накасілі дык накасілі – ужо поўная стажарка! Снегі Міёр.
СТАЖАРНЯ, СТАЖАРЫНА ж. 1. Пуня; будынак для захоўвання сена. Усё лета звозілі сена ў стажарню. Чарневічы Глыб.,
74 👁