Старонка 277
◀ / 359 ▶
СПРУМЯНЕЦЬ зак., лаянк. Спруцянець, скарчанець, памерці. А каб ты спрумянёў, неслух гадкі! Чарневічы Глыб. СПРУНЖУНОЎКА, СПРЫЖЫНОЎКА ж. Спружыноўка; барана, работа якой заснавана на выкарыстанні спружын. Раней трактараў не было, на кані спрунжуноўкай кульцівіравалі. Камоскі Беш. Па агародзе трэба спрыжыноўкай прайціся. Чарневічы Глыб. СПРЫТНЫ прым. Прыгожы, зграбны, спраўны. Спрытная ў яе нявестка, кругленькая з ліца. Янкі Докш. СПУДЛІЦЬ зак. Збіць з ліку таго, хто заняты лічэннем. Памаўчы крыху, а то зноў мяне спудліш. Мікалаёва Міёр. СПУЛІЦЬ зак. Украсці. Прызнавайцеся, хто з вас спуліў грошы? Урбаны Брасл. Сарока так і глядзіць, каб спуліць што з панадворка. Снегі Міёр. Параўн. сцяжыць. СПЫХНУЦЬ, СПЫХНУЦЬ зак. Крыху адпачыць. То падганяе працаваць, то падганяе спыхнуць. Кавалі Глыб. Усё падганяе, каб рабілі не разгінаючыся, спыхнуць не дае ні мінуты. Празарокі Глыб. Ідзём спыхнём троху: ад работы і коні дохнуць. Дамашы Брасл. Зараз я толькі спыхну, а тады ўжо пойдзем і кароў глядзець. Кошчава Беш. Вельмі стамілася і прысела спыхнуць. Гаршчэўшчына Тал. СПЯЛІЦЬ зак. Спавіць, укруціць у пялёнкі. Цяжка жылося, не было чым спяліць малых дзетак. Рабцы Сен. СРАЙХОДЫ мн. 1. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Куды дзеліся мае срайходы? Косарава Глыб. 2. Галошы, якія абуваюць, ідучы ў хлеў. Дзе твае срайходы? Дай стыкнуць на мінуту. Старое Сяло Уш. СТЫТВАЦЬ незак. Спрабаваць на смак. А ён сядзеў ды спытваў нашы яствы мясцовыя. Верацеі Шарк. СПЯЦОЎКІ мн. Рабочыя рукавіцы. Пашый мне новыя спяцоўкі, старыя зусім працерліся. Баравікі Сен. Параўн. спо́дка. СПЯШОК м. Качан ранняй капусты. Спяшок во зрэзала. Грыгаравічы Леп. На базары ўжо даўно спяшкі прадаюць. Верацеі Шарк. СРАМІДЛА аг., асудж. Бессаромны чалавек. Срамідла ты, паглядзі, на каго ты пахож! Новыя Валосавічы Леп. Параўн. стыдніца. СРОКІ толькі мн. Суткі. На дзівятыя срокі памінкі правіць будзім. Пранікі Уш. СРЭБРЫК м. Ручай. Срэбрык разліўся – не прайсці, трэба кладку зрабіць. Кругляны Сен. ССОНЧЫЦЬ зак. Зліць ваду, сцадзіць. Ці ты ссончыла бульбу, можна сядаць есці? Купчэлі Брасл. ССУНУЦЦА зак. Пасунуцца. Не бяжы, зараз я ссунуся. Заазер'е Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶