Старонка 27
◀ / 359 ▶
МЮЛТА ж. Жур, страва з аўсянай мукі. У маёй жонкі такая мюлта атрымліваецца! Ступакі Дубр. МЯДВІЛЬ м. Мядзведзь. Помню, пашлі мы раз з мужыкамі мядвіля валіць. Язна Міёр. МЯДНІЦА ж. Таз. Я ў баню хажу са сваёй мядніцай. Гута Паст. На вуліцы стаяла поўная мядніца грыбоў. Казлоўшчына Паст. МЯДОЎКА ж., бат. Мар'яннік. Мядоўка расце каля хаты. Латыгаль Сен. МЯЖОЎКА ж., бат. Цімафееўка, кармавая расліна сямейства злакавых. Учора траву на сена касілі, дык там адна мяжоўка. Мурагі Рас., Дуброва Шум. МЯЗГА ж. Мякаць, мяккая частка гарбуза. Вылушчы семечкі з мязгі. Ветахмо Докш., Стары Лепель Леп. Параўн. мяздра ў 1 знач. МЯЗДРА ж. 1. Мякаць, мяккая частка гарбуза. У гарбуза мяздры многа, але яе не ядуць. Моханава В.-Дзв., Скражына Глыб., Сарочына Уш. Семечкі з гарбуза выберы, а мяздру свінні з'ядуць. Пралетарыя Уш. Мяздры было мала, а семя было крупнае. Гілі Чаш. Параўн. мязга. 2. Мязга, бульбяная маса – бульба, нацёртая на дробную тарку. Мяздра як пастаіць доўга, дык чарнее. Новы Пагост Міёр., Угрынкі Уш. 3. Мязга, мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай. Мяздра ідзець за карой. Пралетарыя Уш. МЯЗІНЫ прым. Мезены. Адзела кальцо на мязіны палец. Ноўка Віц. МЯКЛЯ ж. Мякіш, мяккая частка печанага хлеба. Паеш мяклі з малаком. Стары Лепель Леп. МЯКНУЦЦА зак. Зваліцца. Кацяня маленькае было, ды мякнулася з печы. Звязда Леп. МЯЛІЦА, МЯЛЬНІЦА ж. Прыстасаванне ў выглядзе драўлянай скрыні, у якой мялі лён. Даўней дзеўкі ў мяліцах лён мялі – толькі тэтар ідзець. Надазер'е Глыб. Мы збіраліся мяць лён, і мяльніца была ўжо падрыхтавана. Валкалата Докш. МЯЛІЦА ж., груб. 1. Рот. Усё ў сваю мяліцу прэць. Канашы Гар. 2. Твар з шырокім ротам. Што глядзіш, выставіўшы сваю мяліцу? Нічога я табе не дам! Зялёнка Пол. МЯЛІЦА аг., асудж. Няздатны да працы, безгаспадарлівы чалавек. Гэтая ж мяліца не ўгледзіць хазяйства – пабягу дамоў. Сабалі Чаш. МЯЛЁН гл. МЕЛІН МЯЛЬНІЦА гл. МЯЛІЦА МЯМЛЯ аг., неадабр. 1. Той, хто мямліць; вялы, нерашучы чалавек. Што ты стаіш і маўчыш, як мямля? Гавары, дзе была ўвесь дзянёк! Угрынкі Уш. 2. Гультаяваты, непаваротлівы чалавек. Мямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶