Старонка 26
◀ / 359 ▶
МУСОЛІЦЬ незак., экспр. Рабіць справу марудна, адцягваць яе завяршэнне. Трэба не мусоліць, а сесці і зрабіць. Кушняроўка Чаш. МУСЯ гл. МУСІ МУТ м. Памутненне ў вачах. Нейкі ў мяне мут у вачах увесь дзень – можа, на змену надвор'я. Вярцінскія Паст. МУХАБОЙКА ж. Самаробная прылада для знішчэння мух. Дзе ж наша мухабойка? Абухава Беш. МУХЛЯВАЦЬ гл. МАХЛЮВАЦЬ МУЧАНЫ прым. Мучны, з мукі. Спяку сёння мучаны пірог. Абухава Беш. З жытняй мукі вараць кашу мучаную. Ляхаўшчына Паст. МУЧНІК м. Вялікі круглы пірог. Трэба мучнік у нядзелю спячы: дзеці з горада прыедуць. Шыцці Шарк. МУША ж. Карова. У гаспадарцы муш дзве-тры штукі трымалі. Ступакі Дубр. МУШКАТ м., бат. Герань. Дужа люблю мушкат, на вокнах у мяне яго многа. Угрынкі Уш., Пашкі Шарк. МУШ'ЯК м. Неядомы грыб. Муш'які – ета ўсе неядомыя грыбы. Гарэлькі Дубр. МЫГЛА гл. МАРАЗГУША МЫКАЦЦА незак. Хадзіць без справы. Мыкаешся па чужых дварах. Дома рабіць няма чаго? Слабодка Леп. МЫРЧЭННЕ н. Мурлыканне. Мырчэнне нашага ката чуваць на ўсю хату. Ваўкалата Докш. МЫРЧЭЦЬ незак. Мурлыкаць. Наш кот пачынае громка мырчэць, калі яго гладзяць. Ваўкалата Докш. МЫСТАЧАННЕ гл. МАСТАЧАННЕ МЫША, МЫША, МЫШЫНА ж. Мыш. Сёння мыша скраблася ўсю ноч. Мыкава В.-Дзв. Мышу кот злавіў сёння. Навасёлкі Паст. Учора наш каток злавіў мышыну. Лужасна Віц., Канашы Гар., Высачаны Лёзн. Недзе мышына за шпалерамі шкрабецца. Угрынкі Уш. МЫШАРНІК гл. МАШАРНІК МЫШ'ЯК м., бат. Мышыны гарошак (расліна). Мыш'як – гэта гарошак, што расце ў жыце. Камоскі Беш. МЭМА аг., груб. 1. Негаваркі, незадаволены нечым чалавек. Настаўніца Антона называе мэмай: слова з яго не выцягнуць. Каралёва Шарк. Параўн. майдук, мумка, мармуль, мармыль. 2. Гультай. Ідзі папрацуй, нельга быць такой мэмай. Баравуха Пол. Параўн. мямля ў 2 знач. МЭНТАМ прысл. Хутка. Як пачуў, што бацька ідзе – мэнтам выскачыў у вакно. Угрынкі Уш. МЭРЛЯ ж. Марля. Тварог з сырнікаў у мэрлю пераліваю, тады ён вісіць над печчу. Вялічкі, Лынтупы Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 359 ▶