гэтая пахадзіла туды-сюды па гародзе – і ўсё. Хоць бы цыбулю прапалола! Макаравічы Беш., Сабалі Чаш. Параўн. мэма ў 2 знач.
МЯНТУШКА ж. Невялікая рыдлёўка (драўляная або металічная) для капання бульбы. Мама заўсёды мянтушкай капае бульбу. Каралёва Шарк.
МЯРЛІН м. Марудлівы чалавек. Які ж ты мярлін! Нічога з табой не паспееш! Ноўка Віц.
МЯРЛОГ м., МЯРЛОГА ж. 1. Бярлог. Як зіма прыходзіць, мядзведзь у сваім мярлогу спіць. Кубелеўшчына Шарк. 2. неадабр. Беспарадак у хаце ці ў гаспадарцы. Такей мярлог развіла во і не прібіраіць у хаці. Мазалава Віц. У яго на дваре мярлог цэлый. Ноўка Гар. 3. неадабр. Непрыбраная пасцель. Хаця б свой мярлог заправіла. Канашы Гар. Як усталі, так мярлогу і аставілі да вечара. Гваздова Глыб., Слабада Дубр.
МЯРЛОЖНІК м., неадабр. Чалавек, які не падтрымлівае парадак у хаце ці ў гаспадарцы. Спіць мой мярложнік да абеда, а ў хаці і на дваре бардак кругом. Канашы Гар.
МЯРЦІ незак. Мерці, паміраць. Не хочацца яшчэ мярці – хочацца троху пажыць на свеце. Абруб Глыб.
МЯСАВІЦ м., абрад. Час пасля посту, калі, згодна з царкоўнымі патрабаваннямі, пасля ўстрымання ад скаромнай ежы дазваляецца есці мяса. Пара павінчаецца зімой, у мясавіц. Узмёны Міёр.
МЯТЛІК м., МЯТЛУШКА, МЯТЛЮШКА ж. Матылёк. Калі малая была, дык любіла за мятлушкамі ганяць, а потым разглядаць іх. Багушэўск, Пастушкі Сен. Мятлік у хату заліцеў. Канашы Гар., Мілашова Міёр. Паглядзі, які красівы мятлік! Пугачова Докш., Угрынкі Уш. Вакол кветак кружаць мятлюшкі. Тумінічы Арш., Падрукша Брасл., Мяшкова Тал.
◊ МЯТЛОЙ ПАДПЁРТЫ Пра чалавека, паводзіны якога не адпавядаюць агульнапрынятым маральным нормам. Нейкі ў яе ўнук мятлой падпёрты: з дарослымі не вітаецца, ходзіць па вуліцы адзін, як ненармальны. Кушлікі Пол.
МЯТНУЦЦА зак. Кінуцца куды-н., у нейкім напрамку. После таго, як увідзіў цябе, сразу некуды мятнуўся. Воўкаўшчына Міёр.
МЯЦЬВА ж. Пасечаная трава, якая выкарыстоўваецца на корм свойскай жывёле. Вазьмі сякач і зрабі мяцьву. Горы Чаш.
МЯШАНКА, МЯШОНКА гл. МЕШАНКА
МЯШУЛКА гл. МЁНТКА
81 👁