Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
МЮЛТА ж. Жур, страва з аўсянай мукі. У маёй жонкі такая мюлта атрымліваецца! Ступакі Дубр. МЯДВІЛЬ м. Мядзведзь. Помню, пагшіі мы раз з мужыкамі мядвіля валіць. Язна Міёр. МЯДНІЦА ж. Газ. Я ў баню хажу ca сваёй мядніцай. Гута Паст. На вуліцы стаяла поўная мядніца грыбоў. Казлоўшчына Паст. МЯДОЎКА ж., бат. Мар'яннік. Мяддука расце каля хаты, Латыгаль Сен. МЯЖОЎКА ж., бат. Цімафееўка, кармавая расліна сямейства злакавых. Учора траву на сена касілі, дык там адна мяждука. Мурагі Рас., Дуброва Шум. МЯЗГА ж. Мякацъ, мяккая частка гарбуза. Вылушчы семечкі з мязгі. Ветахмо Докш., Стары Лепель Леп. Параўн. мяздра ў 1 знач. МЯЗДРА ж. 1. Мякаць, мяккая частка гарбуза. У гарбуза мяздры много, але яе не ядуць. Моханава В.-Дзв., Скражына Глыб., Сарочына Уш. Семечкі з гарбуза выберы, а мяздру свінні з ядуць. Пралетарыя Уш. Мяздры было мала, а семя было крупное. Гілі Чаш. Параўн. мязга. 2. Мязга, бульбяная маса - бульба, нацёртая на дробную тарку. Мяздра як пастаіць доўга, дык чарнее. Новы Пагост Міёр., Угрынкі Уш. 3. Мязга, мяккая частка дрэва паміж карой i драўнінай. Мяздра ідзець за карой. Пралетарыя Уш. МЯЗІНЫ прым. Мезены. Адзела кольцо на мязіны палец. Ноўка Від. МЯКЛЯ ж. Мякіш, мяккая частка печанага хлеба. Паеш мяклі з молоком. Стары Лепель Леп. МЯКНУЦЦА зак. Зваліцца. Кащня маленькое было, ды мякнулася з печы. Звязда Леп. МЯЛІЦА1, МЯЛЬНЩА ж. Прыстасаванне ў выглядзе драўлянай скрыні, у якой мялі лён. Даўней дзеўкі ў мяліцах лён мялі толькі гэтар ідзець. Надазер'е Глыб. Мы збіраліся мяць лён, i мяльніца былаўжо падрыхтавана. Валкалата Докш. МЯЛІЦА2 ж., груб. 1. Рот. У её ў сваю мяліцу прець. Канаты Гар. 2. Твар з шырокім ротам. Што глядзіш, выставіўшы сваю мяліцу? Шчогая табе не дам! Зялёнка Пол. МЯЛІЦА3 аг., асудж. Няздатны да працы, безгаспадарлівы чалавек. Гэтая ж мяліца не ўгледзіць хозяйства - пабягу дамоў. Сабалі Чаш. МЯЛЁН гл. МЁЛІН МЯЛЬНЩА гл. МЯЛ1ЦА1 МЯМЛЯ аг., неадабр. 1. Той, хто мямліць; вялы, нерашучы чалавек. Што ты стаіш i маўчыш, як мямля? Гавары, дзе была ўвесь дзянёк! Угрынкі Уш. 2. Гультаяваты, непаваротлівы чалавек. Мямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маряннік, мяддўка, мяждўка, мяздрў, надазере
7 👁
 ◀  / 359  ▶